Абмежаванні продажу алкаголю будуць дзейнічаць у Мінску з васьмі раніцы суботы да васьмі раніцы нядзелі, у іншых гарадах — у іншы час.
Продаж алкагольных напояў і піва ў суботу абмяжуюць ў многіх гарадах Беларусі з-за правядзення выпускных вечароў. Канкрэтныя рашэнні аб забароне на продаж алкаголю прымаюць мясцовыя органы ўлады. Дзе і як будуць (і не будуць) прадаваць алкагольныя напоі і піва 9 чэрвеня — у аглядзе Sputnik.
Калі не будуць прадаваць алкаголь?
У Мінску алкагольныя напоі не будуць прадаваць з васьмі раніцы 9 чэрвеня да васьмі раніцы 10 чэрвеня — з-за вячэрніх выпускных. Адміністрацыі ў іншых гарадах вырашалі гэтае пытанне па-свойму.
Напрыклад, у Магілёве продаж спіртных напояў забаронены ў суботу з паўночы да паўночы. У Гродне абмежаванні ў суботу максімальна ліберальныя: з чатырох гадзін дня і да паўночы.
У Віцебску з васьмі раніцы суботы да васьмі раніцы нядзелі абмяжуюць продаж слабаалкагольных напояў і піва, а гарэлкі, кальвадоса, віскі і іншых моцных — з трох гадзін дня да поўначы.
У Брэсце алкаголь не прададуць з двух гадзін дня суботы і да васьмі раніцы нядзелі. У Гомелі ўсталявалі такія ж абмежаванні, як у сталіцы: з васьмі раніцы суботы да васьмі раніцы нядзелі.
Дзе можна будзе купіць алкаголь?
Забарона на продаж алкагольных напояў тычыцца крамаў. Гэта значыць, у кафэ і рэстаранах падаваць усё роўна будуць, хоць купіць на запраўцы або ў супермаркеце нічога будзе нельга.
Улады некаторых рэгіёнаў прадугледжваюць і іншыя выключэнні: так, у Брэсце можна будзе купіць алкаголь для пахавальных мерапрыемстваў або ў крамах duty-free. Удакладняць, пры якіх канкрэтна умовах вы зможаце купіць алкаголь у суботу, трэба ў пастановах мясцовых выканкамах.
Чаму забараняюць продаж алкаголю на выпускныя?
За абмежаванні продажу алкагольных напояў у дні апошніх званкоў і выпускных заўсёды выступаюць і МУС, і Мінадукацыі, і мясцовыя выканкамы. Тлумачыцца гэта неабходнасцю забеспячэння грамадскага парадку і належных умоў знаходжання і бяспекі выпускнікоў.
Дарэчы, на саміх выпускных дэ-юрэ алкаголю не месца. Тэарэтычна, на сустрэчы першага світання пасля выпускнога хлопцы і дзяўчаты таксама не павінны сутыкнуцца з праблемамі з-за п'яных людзей.