Лукашэнка згуляў у футбол з Забівакам

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны талісман чэмпіянату свету па футболе ФІФА 2018 воўк Забівака
Афіцыйны талісман чэмпіянату свету па футболе ФІФА 2018 воўк Забівака - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Маскву для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па футболе.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па футболе. Цырымонія і матч адкрыцця мундыялю пройдзе ў чацвер на маскоўскім стадыёне "Лужнікі".

Падрыхтоўка да ЧС-2018 - Sputnik Беларусь
Каля 200 тысяч замежнікаў праедуць па Беларусі падчас ЧС-2018

Ля трапа самалёта беларускага прэзідэнта сустракалі афіцыйныя асобы і Забівака — талісман цяперашняга чэмпіянату, удакладняе БелТА. Прама на полі Лукашэнка згуляў з Забівакам у футбол, некалькі разоў даслаўшы мяч у імправізаваныя вароты.

Пасля гэтага беларускі прэзідэнт пакінуў на футбольным мячы аўтограф і пажадаў "удачы братам-расіянам".

Нагадаем, што беларуская зборная не змагла прайсці на цяперашні Чэмпіянат свету, заняўшы апошняе шостае месца ў сваёй групе на адборачным турніры.

Чэмпіянат свету пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі. Талісманам мундыялю падчас інтэрнэт-галасавання быў абраны антрапаморфны воўк з карычнева-белай поўсцю і блакітнымі вачыма, якога назвалі Забівака.

Цырымонія адкрыцця з удзелам замежных гасцей пачнецца 14 чэрвеня ў 17:30 на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве. Пасля гэтага там жа пройдзе першы матч Чэмпіянату. На поле выйдуць зборныя Расіі і Саудаўскай Аравіі.

Стужка навiн
0