11:39 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Талон на праезд у грамадскім транспарце

Прыйдзецца плаціць: з 1 ліпеня школьнікі будуць аплачваць праезд у транспарце

© Sputnik / Марина Серебрякова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

З 1 ліпеня па 31 жніўня школьнікам прыйдзецца аплачваць праезд у грамадскім транспарце.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Ужо заўтра, 1 ліпеня, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі не змогуць карыстацца бясплатна паслугамі грамадскага транспарту.

Адпаведная норма была замацаваная ў пастанаўленні Мінгарсавета ад 13 верасня 2016 года №232. Аналагічныя правілы дзейнічаюць і ў многіх рэгіёнах рэспублікі.

Выключэннем з'яўляецца праезд у Мінску. Школьнікам, якія пражываюць у сталіцы, дазволена бясплатна ездзіць на транспарце круглы год, у тым ліку ў дні летніх вакацый.

Школьнікі зноў змогуць карыстацца "прывілеем" з 1 верасня пры наяўнасці электроннай карты навучэнца або спецыяльнай даведкі з фатаграфіяй.

Тэги:
Грамадскі транспарт, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы