09:49 22 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Анастасія Саванец

Разумніца якая! Дзяўчына з Ашмянаў здала два ЦТ на 100 балаў

© Фото : Личный архив Анастасии Саванец
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2420

Як прызналася сама Анастасія, рыхтавалася яна з мінулага жніўня і на працягу ўсяго навучальнага года.

Цэнтралізаванае тэсціраванне завяршылася ў Беларусі: абітурыенты ўжо ведаюць свае вынікі па большасці прадметаў і думаюць, куды ж падавацца са сваімі ацэнкамі вучыцца.

Такое пытанне відавочна не стаіць перад Анастасіяй Саванец з горада Ашмяны — яна здала два ЦТ на 100 балаў (хімія і біялогія), трэцяе — на 97 (беларуская мова) і пры гэтым у атэстаце мае максімальны бал. Дзяўчыне былі б рады ў любым ВНУ краіны.

"Паступаю я ў БДМУ (Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт — Sputnik). З факультэтам яшчэ не вызначылася", — прызналася карэспандэнту Sputnik Анастасія.

Рыхтавалася да цэнтралiзаванага тэсцiравання па хіміі і беларускай мове дзяўчына сама — займалася са школьнымі настаўнікамі, хадзіла на факультатывы. Па біялогіі, прызналася Анастасія, у яе быў рэпетытар.

"Выпрабаванні былі больш-менш нармальныя, калі не лічыць пары заданняў", — адказала яна на пытанне аб складанасці цэнтралізаванага тэсціравання.

Свае высокія вынікі Анастасія ўжо адсвяткавала з сям'ёй. Хутка плануе і з сябрамі.

"Была з сяброўкамі. Калі даведалася вынікі па беларускай мове, яны сказалі, што па астатніх будзе дзве "соткі". А я ў гэта не зусім верыла", — сказала на заканчэнне выдатніца.

Сертыфікаты аб праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання пачнуць выдаваць з 10 ліпеня. Падача дакументаў у ВНУ стартуе 12 ліпеня. Якая колькасць у краіне "стобальнікаў" па прадметах і ці ёсць, акрамя Анастасіі, абітурыенты адразу з двума вышэйшымі баламі на цэнтралізаваным тэсціраванні, пакуль не вядома.

По теме

Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
Тэги:
ЦТ, Ашмяны, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы