МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у суботу свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "ў гэтую ноч мы асабліва адчуваем сакральную сувязь з роднай зямлёй, продкамі і адзін з адным". На думку прэзідэнта, Купалле — свята, якое нагадвае аб простых чалавечых радасцях, ацаніць якія можна, толькі замарудзіўшы свой звыклы рытм.
"І як бы ні склаўся наш лёс, куды б ні закінула, нам жыццёва неабходна вяртацца да вытокаў", — сказаў Лукашэнка.
Ён таксама падкрэсліў, што з вялікім хваляваннем, пачуццём радасці і гонару прыязджае на сваю малую радзіму.
"Для мяне гэты край заўсёды будзе асаблівым. Але такім жа важным і дарагім сэрцу, як любы іншы куток маёй Беларусі — дзіўнай, прыгожай, з добрым, працавітым і гасцінным народам", — сказаў Лукашэнка.
Па словах кіраўніка дзяржавы, фестываль задумваўся як свята, якое аб'ядноўвае суседзяў. Лукашэнка адзначыў, што сувязь народаў Беларусі, Расіі і Украіны заснаваная "на агульнай векавой гісторыі, звычаях і традыцыях, заўсёды будзе вышэй любых палітычных інтарэсаў і амбіцый".
Беларускі лідар канстатаваў, што сувязі славянскага сваяцтва стагоддзямі выпрабоўваліся на трываласць.
"І там, дзе ў розныя часы палітыкі і дзяржаўныя дзеячы абрывалі гэтыя ніткі, народ ўздымаў іх і знаходзіў шлях адзін да аднаго, застаючыся верным закліку сэрца і крыві", — сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.