05:16 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Падача дакументаў у БДУ

Міжнароднае права, медыцына і IT - што выбіраюць лепшыя абітурыенты краіны

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (56)
21 0 0

Адразу дзесяць рабят з вынікамі вышэй 391 бала з 400 выбіраюць міжнародныя адносіны, шэсць - інфармацыйныя тэхналогіі.

Падача дакументаў у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэт завершыцца ў аўторак. Большасць рабят ужо падалі свае заявы ў выбраныя ВНУ — асабліва тыя, хто ўпэўнены ва ўласным паступленні дзякуючы высокім балам на ЦТ і ў атэстаце.

Sputnik вывучыў інфармацыю маніторынгу пададзеных заяў у вядучыя ВНУ краіны і даведаўся, на якія спецыяльнасці часцей падаюцца абітурыенты, у якіх больш за 391 бал з чатырохсот магчымых.

Сапраўдны "парад" з выдатнікаў — на факультэце міжнародных адносін БДУ. Тут на розныя спецыяльнасці, ад міжнароднага права да лінгвакраіназнаўства, падаюцца ўжо дзесяць чалавек з вынікамі больш за 391 бал.

Два абітурыенты з такімі баламі хочуць пайсці на "прыкладную інфарматыку" ФПМІ БДУ, адзін — на "Эканамічную інфарматыку" эканомфака, а таксама на "Эканамічнае права" юрфака.

Прыкметная цікавасць выдатнікаў да IT-спецыяльнасцяў. Так, у БДУІР ужо падалі дакументы шэсць чалавек з вынікамі, блізкімі да абсалютных: яны абіраюць "Эканоміку электроннага бізнесу", а таксама праграмаванне.

Для будучых медыкаў прахадныя балы традыцыйна высокія. У БДМУ пакуль абітурыенты з блізкімі да максімальных баламі выбіраюць стаматалагічны, фармацэўтычны і лячэбны факультэты.

Ёсць выдатнікі і сярод жадаючых вучыцца ў іншых беларускіх ВНУ — сярод іх МДЛУ і БДЭУ.

Падача заяў на бюджэт завершыцца ў аўторак. На платнае аддзяленне прымаць дакументы беларускія ВНУ будуць да пачатку жніўня.

Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (56)
Тэги:
паступленне, ВНУ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы