Беларусь можа застацца без бульбы з-за надвор'я

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкБульба, архіўнае фота
Бульба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя неспрыяльных умоў надвор'я, на ўраджай бульбы ўплывае і масавае паражэнне фітафторай.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Умовы для фарміравання ўраджаю сярэднеспелых і познаспелых гатункаў бульбы пагоршыліся з-за гарачага надвор'я, паведамілі ў пятніцу ў Белгідрамеце.

Зерне - Sputnik Беларусь
Беларусь можа недабраць збожжа для піваварэння і вытворчасці спірту

Лета 2018 года выдалася няўдалым для ўсяго ўраджаю. Пасля чэрвеньскай засухі, ліпеньскіх дажджоў і вяртання спёкі ў жніўні пацярпелі пасевы, горш пладаносяць і дрэвы. Аказваецца, пад пагрозай нават ураджай аднаго з сімвалаў Беларусі — бульбы.

"У сувязі з усталяваннем гарачага надвор'я аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю сярэднеспелых і познаспелых гатункаў бульбы пагоршыліся", — паведамілі ў Белгідрамеце.

Па дадзеных метэаролагаў, сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні ў дзесяць сантыметраў прыкметна вышэй за патрабаваную.

"Практычна на ўсёй тэрыторыі рэспублікі ў бульбы скончылася красаванне, у раннеспелых і сярэднеспелых гатункаў пераважна ў Гомельскай вобласці адзначаецца натуральнае завяданне бацвіння. Па звестках шэрагу метэастанцый Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцей пасадкі бульбы пашкоджаны фітафторай", — адзначылі метэаролагі.

У бліжэйшы час спёка ў Беларусі захаваецца — гэта таксама будзе ўскладняць ўмовы для росту клубняў. Горш за ўсё прыйдзецца познаспелым гатункам бульбы.

Якога аб'ёму ўраджаю бульбы Беларусь не далічыцца, метэаролагі не распавядаюць. У мінулым годзе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы сабралі амаль шэсць мільёнаў тон бульбы.

Стужка навiн
0