01:46 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Беларускаі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ)

"Яндэкс" назваў самыя папулярныя ВНУ сярод беларускіх абітурыентаў

© Sputnik Любоў Каспяровіч
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Лідарам стаў БДЭУ, папулярны БДУІР апынуўся толькі на шостай пазіцыі, а БДУ - на восьмай.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Спецыялісты "Яндэкс" высветлілі, якімі ВНУ Беларусі больш за ўсё цікавіліся абітурыенты гэтым летам, паведамілі ў прэс-службе кампаніі ў сераду.

Па дадзеных аналітыкаў, асабліва цікавасць беларускіх абітурыентаў да айчынных ВНУ ўзрасла ў пікавы месяц паступленняў — ліпень: у гэты час да тэмы паступлення ва ўніверсітэты праявілі нават больш цікавасці, чым да Чэмпіянату свету па футболе.

У тройцы лідараў топ-10 беларускіх ВНУ, да якіх асабліва ўзрасла цікавасць у ліпені 2018-га — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ) і Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГГМУ).

Сталічны медуніверсітэт апынуўся на чацвёртым месцы, пятае заняў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ), а ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) апынуўся толькі на шостай пазіцыі.

У дзесятку ўвайшлі таксама Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ).

Цікава, што на год раней статыстыка была іншай: на першым месцы па запытах у Яндэксе за ліпень 2017 года быў БДУ, а на другім — БНТУ, якія ў гэтым годзе толькі замыкаюць дзесятку. БДУІР у мінулым годзе быў восьмым, а МДЛУ і зусім не трапіў у топ-10.

Таксама беларусы часта шукалі інфармацыю пра актуальныя прахадныя балы ў айчынныя ўніверсітэты, сертыфікаты ЦТ і задавалі "Яндэксу" галоўнае пытанне — куды паступаць.

По теме

Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
Тэги:
Абітурыенты, ВНУ, Яндэкс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы