00:42 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Вуліца Камсамольская ў Мінску

Шорац паабяцаў навесці парадак на пешаходных вуліцах у цэнтры Мінска

© Sputnik / Евгений Казарцев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Жыхары вуліц Камсамольская і Рэвалюцыйная паскардзіліся старшыні гарвыканкама, што з набыццём новага статусу ў квартале стала занадта шумна.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Рэжым працы кафэ і рэстаранаў на адрамантаваных нядаўна вуліцах Камсамольскай і Рэвалюцыйнай будзе перагледжаны. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац распарадзіўся правесці сустрэчу з уладальнікамі ўстаноў грамадскага харчавання, каб абмеркаваць з імі нязручнасці, якія дастаўляе шумная музыка і кампаніі жыхарам раёна.

На шум паскардзіліся жыхары дамоў, размешчаных ля адкрытай у канцы чэрвеня пешаходнай зоны на вуліцах Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. Пра свае праблемы яны распавялі Шорцу падчас выязнога прыёму ў будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

"Я лічыў, што мы прадугледзелі ўсе магчымыя варыянты, каб не пагоршыць умовы пражывання. Але, як відаць, ёсць яшчэ пытанні — і калонкі, і праца музыкаў пасля 23:00, і нежаданне некаторых наведвальнікаў выконваць правілы паводзін. Думаю, навядзем парадак, каб усім было камфортна", — цытуе Шорца агенцтва БелТА.

Акрамя таго, прынята рашэнне дэмантаваць калонкі з фасадаў будынкаў у раёне пешаходнай зоны.

Тэги:
Андрэй Шорац, Беларусь

Галоўныя тэмы