00:16 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Стартовало голосование Belarus Beauty Awards 2018

Беларусаў запрашаюць прагаласаваць за лепшых у сферы прыгажосці

© Photo : предоставлено организаторами мероприятия
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

У гэтым годзе ў прэміі прадстаўлена ўтрая больш намінантаў, чым годам раней.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Арганізатары прэміі Belarus Beauty Awards 2018 абвясцілі старт галасавання за намінантаў прэміі, прагаласаваць можна з 1 верасня па 15 кастрычніка на афіцыйным сайце bba.grd.by.

У прэміі прадстаўлена ў гэтым годзе больш за 150 намінантаў, утрая больш, чым у 2017 годзе. Арганізатары пашырылі колькасць намінацый і галасаваць можна нават за лепшы б'юці-акаўнт у сацсетках.

Пераможцу будуць вызначаць па выніках інтэрнэт-галасавання. У гэтым годзе лепшых будуць вызначаць у чатырох катэгорыях — Beauty, Fitness, Здароўе і ў спецыяльнай намінацыі.

Узнагародзяць усіх удзельнікаў, а асаблівыя падарункі атрымаюць пераможцы. Падтасаваць вынікі галасавання наўрад ці ўдасца, бо для таго, каб падтрымаць канкурсанта, давядзецца прайсці верыфікацыю праз мабільны тэлефон. Упершыню прэмію ўручылі ў 2017 годзе.

 

Тэги:
Belarus Beauty Awards 2018, Беларусь

Галоўныя тэмы