19:23 23 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Офіс кампаніі Яндэкс.

Беларусы змогуць глядзець кіно онлайн на "Яндэксе"

© Sputnik / Наталья Селиверстова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

У цяперашні час ліцэнзаваны больш за тры тысячы фільмаў, серыялаў і анімацыйных стужак, паступова іх калекцыю маюць намер павялічваць.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. На галоўнай старонцы пошукавага сэрвісу yandex.by з'явіліся даступныя для прагляду ліцэнзійныя фільмы і серыялы, паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

Як распавялі прадстаўнікі "Яндэкса", беларусы могуць глядзець свежае кіно бясплатна і ў высокай якасці: зараз на галоўнай старонцы адлюстроўваюцца серыялы, фільмы, анімацыйныя стужкі і класіка савецкага кіно.

"На бягучы момант мы ліцэнзавалі больш за тры тысячы фільмаў і паступова будзем павялічваць нашу калекцыю. У далейшым гэты кантэнт будзе даступны не толькі на галоўнай старонцы беларускага "Яндэкса", але і на іншых пляцоўках, у прыватнасці, на Тэлепраграме", — распавёў Ягор Цыганок, рэгіянальны менеджэр па развіцці "Яндэкса" ў Беларусі.

У прэс-службе кампаніі таксама патлумачылі, што ўсе фільмы сабраны ў падборкі розных жанраў, для кожнага з іх паказаны рэйтынг сэрвісу "Кинопоиск". Для пачатку прагляду дастаткова аднаго кліку, а пры закрыцці ўкладкі са стужкай пазней можна вярнуцца да прагляду з таго ж месца.

Тэги:
фільмы, кіно, Яндэкс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы