Назад у СССР: у мінскіх школах вучням забараняюць фарбаваць валасы

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкВучні перад пачаткам экзамену
Вучні перад пачаткам экзамену - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бацькі вучняў абураныя тым, што адміністрацыі школ забараняюць дзецям хадзіць з афарбаванымі ў яркія колеры валасамі. Sputnik разабраўся, на якой падставе дзейнічаюць педагогі і хто вызначае, якая прычоска дзіцяці з'яўляецца афіцыйна-дзелавой.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Новы навучальны год толькі пачаўся, а паміж бацькамі вучняў і школамі ужо пачынаюцца канфлікты. У гэты раз прычынай разладу сталі модныя цяпер каляровыя валасы ў дзяцей: педагогі забараняюць дзецям фарбаваць іх і патрабуюць прывесці ў натуральны выгляд прычоскі тых, хто ўжо паспеў наведаць крэатыўнага цырульніка.

Карэспандэнт Sputnik высветліла, адкуль "растуць ногі" у забароны і які дакумент вызначае, як менавіта павінны выглядаць вучні.

Гэта "савок"

У рэдакцыю Sputnik звярнуліся чытачы, абураныя забаронай на каляровыя валасы ў дзяцей у некаторых сталічных школах. Бацькі вучняў, якія ўжо прывыклі да афіцыйна-дзелавога стылю школьнага адзення, не разумеюць, якім чынам яркі колер валасоў ці ўсяго толькі некалькіх пасмаў негатыўна ўплывае на навучальны працэс.

Школьная форма, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Стала вядома, колькі будзе каштаваць школьная форма ў гэтым годзе

"Чаму школа бярэ на сябе права забараняць тое, што дазволілі бацькі?" — такім пытаннем задаецца чытачка Юлія.

У яе дачкі частка пасмаў афарбаваная ў чырвоны колер, і школьная адміністрацыя патрабуе на працягу двух тыдняў "прывесці валасы ў натуральны стан".

"Настаўнік перадала патрабаванне адміністрацыі. А дачка казала, што і завуч прыходзіла, і сацыяльны педагог, і яны ўсе нешта гаворылі дзецям. Гэта "савок" нейкі!" — абурылася суразмоўніца агенцтва.

Акрамя таго, маці вучаніцы асцерагаецца, што, калі патрабаванне не будзе выканана, сям'ю могуць аднесці да "сацыяльна небяспечнай". Да таго ж якіх-небудзь нарматыўна-прававых актаў на сайце школы, у якіх забараняецца афарбоўванне валасоў, бацькі вучняў не знайшлі.

"На сайце школы ёсць раздзел "Аб дзелавым стылі адзення". Але там гаворка ідзе толькі пра вопратку. Ніякіх іншых патрабаванняў да вонкавага выгляду дзяцей не прад'яўляецца", — падкрэсліла Юлія.

Карэспандэнт Sputnik таксама не знайшоў на сайце ўстановы адукацыі ніякіх дакументаў, якія б дакладна рэгламентавалі, як менавіта павінна выглядаць дзіця.

Дзелавы стыль — гэта не толькі адзенне

Сітуацыю з забаронай на афарбоўванне валасоў вучняў мінскіх школ пракаментавала намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая.

Школьная форма - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пра дрэс-код у школе: форма павінна быць недарагой, як у Колі

"Калі мы гаворым аб дзелавым стылі, то гэта тычыцца знешняга выгляду дзіцяці цалкам — ад пятак да галавы. Мы не кажам, што сюды ўваходзіць толькі касцюм. Ёсць не толькі дзелавы стыль у вопратцы, але і дзелавы стыль і культура навучэнца, які наведвае ўстанову адукацыі. Калі ў нас сёння хто захоча пафарбуе валасы ў ружовы, аранжавы, яшчэ нейкі колер, што гэта будзе? Натуральна, у адміністрацыі школы пытанне ўзнікае", — адзначыла яна.

Па словах Вялікай, гэта і ёсць культура і этыка навучэнца.

"Знешні выгляд вучня рэгламентуецца правіламі ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі, няхай гэта будзе гімназія, школа, ПТВ або ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Бацькі могуць звярнуцца ў адміністрацыю школы і азнаёміцца ​​з гэтым дакументам. Калі праходзяць сустрэчы з бацькоўскай грамадскасцю, усе гэтыя пытанні агаворваюцца, пачынаючы ад знешняга выгляду вучня. А вонкавы выгляд — гэта не толькі адзенне", — сказала на заканчэнне прадстаўнік камітэта па адукацыі.

Стужка навiн
0