00:54 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Кот на батарэі ацяплення

Чыноўнікі распавялі, калі ўключаць ацяпленне

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Першымі ўключаць ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах, але для гэтага яшчэ занадта цёпла.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Ацяпленне пачнуць уключаць пасля ўстанаўлення сярэднясутачнай тэмпературы на ўзроўні ніжэй васьмі градусаў, заявіла ў сераду журналістам начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.

Прыкметнае пахаладанне прыйшло ў Беларусь напрыканцы мінулага тыдня, з-за чаго шматлікія гараджане задаліся пытаннем пра тое, калі будзе ўключана ацяпленне.

Як нагадала ў сераду журналістам прадстаўнік сталічнай мэрыі, парадак уключэння ацяплення прапісаны ў нарматыўна-прававых актах.

"У нас тры групы спажыўцоў: сацыяльныя аб'екты, жылы фонд і адміністрацыйныя будынкі. Сацыяльныя аб'екты ўключаюцца першымі пры сярэднясутачнай тэмпературы плюс восем градусаў на працягу пяці дзён", — распавяла яна.

Пакуль патрабаванне да сярэднясутачнай тэмпературы паветра не выконваецца — занадта цёпла для таго, каб уключаць мінчанам ацяпленне.

Нагадаем, сіноптыкі ў цэлым даюць негатыўны прагноз на надвор'е ў бліжэйшы час. Так, у другой палове тыдня месцамі магчымы начныя замаразкі, дзённая тэмпература паветра таксама не будзе падымацца вышэй за +15.

Тэги:
ацяпленне, Мінгарвыканкам, Беларусь

Галоўныя тэмы