МІНСК, 2 кас — Sputnik. Дадатковая электрычка з Барысава ў Мінск будзе запушчана пасля матчу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і грэцкім ПАОК, паведамілі Sputnik у прэс-службе барысаўскага клуба.
Паядынак другога тура групавога раўнду Лігі Еўропы УЕФА паміж БАТЭ — ПАОК адбудзецца на "Барысаў-Арэне" 4 кастрычніка. Пачатак матчу а 22-й.
"Улічваючы позні час заканчэння чацвярговага паядынку групавога раўнда Лігі Еўропы 2018/19 з грэчаскім ПАОК, наш клуб паспяхова адпрацаваў пытанне з арганізацыяй дадатковага электрацягніка, які дапаможа сталічным заўзятарам "жоўта-сініх" хутчэй дабрацца дадому", — распавялі ў клубе.
Электрычка адправіцца з Барысава ў 00:08, на станцыі Пячынскі — найбліжэйшай да арэны — яна будзе ў 00:14.
"У 0:20 цягнік рушыць у шлях, прычым зробіць толькі тры прамежкавыя прыпынкі — Жодзіна-Паўднёвае (00:31-00:33), Зарэчнае (00:45-00:47), Мінск-Усходні (01:29-01:31)", — праінфармавалі ў БАТЭ.
У Мінск цягнік прыбудзе ў 01:37.
Суразмоўцы агенцтва звярнулі ўвагу, што праезд у электрычцы будзе бясплатным для заўзятараў "жоўта-сініх".
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.