08:15 22 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота

Рапота: пытанне адмены роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю вырашаецца

© Sputnik / Виталий Белоусов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Паводле слоў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, профільныя ведамствы вядуць працу па адмене роўмінгу.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Беларусь і Расія пачалі прасоўвацца ў пытанні адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве, профільныя ведамствы вядуць адпаведную працу, заявіў у чацвер дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Краіны дамовіліся да 1 жніўня распрацаваць "дарожную карту" паэтапнага зніжэння тарыфаў на паслугі роўмінгу паміж аператарамі сувязі. Таксама ў Мінсувязі Беларусі паведамлялі, што Мінск і Масква вызначылі план дзеянняў па далейшай прапрацоўцы пытання адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Па словах Рапоты, профільныя міністэрствы вядуць працу па адмене роўмінгу.

"Цяпер на нашы запыты яны адказалі, што пачынаем прасоўвацца", - сказаў Рапота журналістам у кулуарах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і РФ, які праходзіць у гэтыя дні ў Магілёве.

Таксама дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы дадаў, што Мінску і Маскве трэба шукаць "камбінацыі, якія б не парушалі ўсю сістэму мабільнай сувязі". Па словах Рапоты, урэгуляванне гэтага пытання ў РФ "стварае нейкі прэцэдэнт", якога можна далей прытрымлівацца ў Саюзнай дзяржаве.

Нагадаем, пытанне аб адмене роўмінгу паміж краінамі абмяркоўвалася напрыканцы чэрвеня 2017 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка прапанавала па аналогіі з ЕС адмяніць роўмінг на тэрыторыі СД. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву і заявіў, што гатовы даць адпаведныя даручэнні ўраду.

У сакавіку 2018 года Рапота паведамляў, што станоўчыя зрухі ў пытанні адмены роўмінгу адбываюцца, але яго хуткага вырашэння чакаць не варта.

Тэги:
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Магілёў, Рыгор Рапота
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы