19:40 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Урач у бальніцы, архіўнае фота

Лепшыя ўрачы краіны працуюць з Лучанком

© Sputnik / Илья Питалев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла факт шпіталізацыі Народнага артыста Беларусі.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Лепшыя беларускія медыкі працуюць з Народным артыстам СССР Ігарам Лучанком, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

У Народнага артыста СССР і Беларусі, вядомага кампазітара Ігара Лучанка ў пятніцу здарыўся інсульт. Ён быў дастаўлены ў сталічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі пацвердзілі факт шпіталізацыі кампазіта.

"З Ігарам Міхайлавічам працуюць лепшыя ўрачы краіны", - падкрэсліла Sputnik прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Лучанок праславіўся як кампазітар песеннага жанру, хоць стварыў шмат класічных прац. У свой час ён напісаў нямала песень для "Песняроў", "Сяброў", "Верасоў", Іосіфа Кабзона, Сафіі Ратару, Валянціны Талкуновай, Марыі Пахоменка, Льва Лешчанкі, Эдуарда Хіля, Віктара Вуячыча і іншых музыкаў.

Кампазітар з'яўляецца ўладальнікам званняў Народнага артыста СССР і Беларусі, таксама ён быў узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны, медалём ЮНЭСКА "Пяць кантынентаў", Ордэнам Дружбы Народаў і мноствам іншых узнагарод.

Тэги:
Беларусь, Ігар Лучанок
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы