22:02 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Аудитория в БГУ, архивное фото

БДУ трапіў у спіс лепшых ВНУ свету па фізіцы

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

У прадметны рэйтынг па фізіцы беларускія ВНУ раней не траплялі, БДУ стаў першым.

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у рэйтынг лепшых універсітэтаў свету THE ў катэгорыі фізічныя навукі, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.

Рэйтынг універсітэтаў THE (Times Higher Education World University Rankings) ранжыруе лепшыя ўніверсітэты свету па 11 прадметах, а таксама ў рэгіянальных спісах.

Беларускія ВНУ раней у спіс лепшых універсітэтаў па фізічных навуках не траплялі. "Піянерам" тут стаў БДУ - у абноўленым рэйтынгу галоўная ВНУ краіны ўвайшла ў групу 601-800 з 963 ВНУ, якія ўлічваюцца ў спісе.

Катэгорыя "фізічныя навукі" ўлічвае вывучэнне не толькі фізікі, але і астраноміі, матэматыкі, статыстыкі, хіміі, геалогіі і навукі аб Зямлі. Для таго, каб патрапіць у рэйтынг, патрабуюцца як мінімум 500 навуковых публікацый па гэтых тэмах ці ўключаных у рэфератыўную базу дадзеных Scopus выданнях.

Патрапіў у рэйтынг БДУ не толькі дзякуючы навуковым публікацыям, але і актыўным даследаванням. Так, адзначаны эксперыменты ў Інстытуце ядзерных праблем і на фізічным факультэце на Вялікім адронным калайдары.

У тройку лідараў рэйтынгу ўвайшлі Прынстанскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі ўніверсітэт, усе - з ЗША. У спіс ста лепшых па прадмеце таксама патрапілі два расійскіх - МІФІ і МДУ.

Чытайце таксама:

Тэги:
фізіка, БДУ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы