Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны

© Sputnik / Марина СеребряковаКазка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вокны скульптара Марыны Капілавай выходзяць на рэшткі фантана з мядзведзямі ў Трактарным пасёлку. Мастачка правяла ў гэтым раёне дзяцінства і праз шмат гадоў зноў вярнулася сюды.

Трактарны пасёлак задумваўся як ідэальны горад, у якім усе будуць шчаслівыя. Шчасце было простым - праца, дом, крамы і цэнтры вольнага часу. Яшчэ некалькі гадоў таму на гэтым месцы людзі жылі ў зямлянках. І тое жыццё, якое для іх пабудавалі, здавалася казачным.

А камусьці казка ў пасёлку бачылася таму, што тут прайшло дзяцінства - час, калі яшчэ не паспела здарыцца нічога дрэннага. Скульптар і графік Марына Капілава распавяла карэспандэнтам Sputnik сваю казку Трактарнага пасёлка, у якім правяла дзяцінства.

© Sputnik / Марина СеребряковаУ кожнага дома ў пасёлку багатая і шматслаёвая гісторыя
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
У кожнага дома ў пасёлку багатая і шматслаёвая гісторыя

Пруст і соевыя цукеркі

"Часам баішся, што выйдзеш за дзверы, вернешся - а ў цябе дома няма. Як фокусы, у якіх абрус з-пад носа выдралі, затым - палавік з-пад ног. А потым і ўсё жыццё. Цяпер Год малой радзімы, і ўсё пра яе гавораць. Вось мая малая радзіма. У мяне іншай няма. І яна самая лепшая, бо раз я зрабіла такі круг па горадзе - пажыла і каля вакзала, і ў Вяснянцы і вярнулася сюды - значыць, гэта не выпадкова", - распавядае Марына, якая нядаўна вярнулася ў раён свайго дзяцінства.

У Трактарным пасёлку дзядулі пасля вайны далі кватэру. Тут яны з бабуляй і пасяліліся. Потым з'явілася мама Марыны Капілавай, потым у мамы з'явіўся тата.

© Sputnik / Марина СеребряковаТрактарны пасёлак задумваўся як ідэальны горад, у якім усе будуць шчаслівыя
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Трактарны пасёлак задумваўся як ідэальны горад, у якім усе будуць шчаслівыя

"А потым нарадзілася я", - распавядае Марына і нават паказвае радзільню, з якой пачалося яе жыццё на Трактарным заводзе.

Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску - Sputnik Беларусь
Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску

І зараз яна памятае нумар тэлефона, па якім можна было датэлефанавацца ў кватэру яе дзяцінства: 4-10-26. Побач ёсць кветнік, які мастачка кліча чахлым і мае на гэта права - сама яго пасадзіла. Цяпер яна жыве ў іншым доме, у двары якога раней гуляла з сябрамі.

"Там, дзе зараз цагляны мур, раней быў парадны пад'езд. Калі мы былі маленькімі, бегалі праз пад'езд наскрозь - скрозь парадную да чорных дзвярэй. А гэтыя прыступкі я да гэтага часу вельмі люблю. У Мінску засталося мала старых месцаў, але менавіта за гэтымі старымі прыступкамі пачынаецца іншае вымярэнне. А знікнуць прыступкі, і яно зачыніцца. Не знікне, проста ўваход туды будзе зачынены", - распавядае Марына, праводзячы для нас экскурсію па Трактарнаму пасёлку, і праз гэтыя прыступкі тлумачыць важнасць усяго раёна.

© Sputnik / Марина СеребряковаНа экскурсію ў лістападзе Марына пагадзілася не проста так - яна гатовая паказаць усе самыя прыгожыя месцы пасёлка, толькі б мясцовыя ўлады таксама іх убачылі
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
На экскурсію ў лістападзе Марына пагадзілася не проста так - яна гатовая паказаць усе самыя прыгожыя месцы пасёлка, толькі б мясцовыя ўлады таксама іх убачылі

Знікне Трактарны - зачыніцца дарога да эпохі. У двары дома Марыны стаіць скульптура двух мішак, якую адстаялі мясцовыя жыхары.

"Раней гэта быў фантан, але калі прыйшоў новы домакіраўнік, яго зраўнялі з зямлёй. Жыхары запатрабавалі мішак вярнуць. Іх не паспелі разбіць, яны вельмі моцныя, так што мішак вярнулі на месца. Шчыра кажучы, з мастацкага пункту гледжання ў іх няма нічога асаблівага, гэта проста знак часу. Такія мішкі стаялі па ўсім Савецкім Саюзе. Яны былі бела-шэрыя, потым залацістыя, потым серабрыстыя, цяпер вось такія. Для мяне гэтыя мішкі - дзяцінства. Яны жудасныя, але без іх нельга, інакш рвецца тканіна жыцця", - тлумачыць Марына.

© Sputnik / Марина СеребряковаГэтыя "тыпавыя" мішкі калісьці ўпрыгожвалі многія гарады СССР, для многіх з нас яны асацыююцца з дзяцінствам
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Гэтыя "тыпавыя" мішкі калісьці ўпрыгожвалі многія гарады СССР, для многіх з нас яны асацыююцца з дзяцінствам

Калі Марына гуляе па вуліцы Карла Маркса, дзе раней былі двары са скразнымі праходамі, ёй здаецца, быццам з памяці вымаюць фрагменты. Калі яна гуляе па Трактарнаму заводу, фрагменты вяртаюцца на месца. Вось універсам, дзе яна купляла смачныя соевыя цукеркі. Ніхто не пытаўся, якая цана кілаграма, куплялі ў кулёчку, чатыры цукеркі за 59 капеек. А вось школа - пасярод была велізарная клумба, якая вельмі абцяжарвала жыццё, калі ты спазняўся на ўрок. Не было б клумбы, паспеў бы дабегчы, пакуль звініць званок.

© Sputnik / Марина СеребряковаСкульптар і графік Марына Капілава распавяла Sputnik сваю казку Трактарнага пасёлка
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Скульптар і графік Марына Капілава распавяла Sputnik сваю казку Трактарнага пасёлка

"Вы ж памятаеце Пруста? "У пошуках страчанага часу"? Усё на гэтым трымаецца - ты прыйшоў у пэўнае месца, і да цябе вярнуўся фрагмент, які інакш не ўспомніць. Калі я вярнулася сюды, было адчуванне, што з мяне зрэзалі гадоў трыццаць", - кажа Марына і вядзе нас далей - да Парфенона.

Серабрыстая дзяўчынка і белы палац

Парфенонам Марына кліча трансфарматарную будку з прыгожымі антычнымі формамі, а шмат гадоў таму дзеці клікалі яе палацам.

"Фатаграфавацца з ім я не буду, трэба быць маленькай, каб было відаць, што гэта палац. Вунь там выкладваліся місачкі, накрывалі сталы. Я звычайна была прынцам, у мяне ж была кароткая стрыжка", - успамінае мастачка.

© Sputnik / Марина СеребряковаГэтую трасформаторную будку з антычнымі формамі мясцовыя жыхары называюць Парфенонам
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Гэтую трасформаторную будку з антычнымі формамі мясцовыя жыхары называюць Парфенонам

Трэба быць маленькім і для таго, каб убачыць зачараванне мясцовых фантанаў, якія цяпер засталіся толькі ў памяці і на старых фотаздымках.

"Усе п'юць, ядуць на газетах, выкідваюць у акно смецце - і ўсюды былі фантаны. І так у кожным двары. Там быў фантан з рыбкамі - яшчэ адзін маленькі рай. Калі паспець дабегчы, можна ўлезці на рыбку, заціснуць брую вады і паліваць ёю сяброў, пакуль не сцямнее. А яшчэ бруямі фантана можна караблікі ганяць, чый далей даплыве", - успамінае Марына.

© Sputnik / Марина СеребряковаКалісьці балконы дамоў жыхары ўпрыгожвалі з кранальным клопатам
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Калісьці балконы дамоў жыхары ўпрыгожвалі з кранальным клопатам

Недалёка стаіць савецкая скульптура дзяўчынкі. Калісьці яна была высакароднага бела-шэрага колеру - цэмент з дробкай. Цяпер, праўда, ёй нафарбавалі вусны і падвялі вочы.

Побач домік з акенцамі, кожнае з якіх размешчана на розным узроўні.

© Sputnik / Марина СеребряковаЛюдзям было не ўсё роўна, што ў іх будзе на пад"ездзе - гэта мілае, трохі наіўнае ўпрыгожвальніцтва можна знайсці толькі тут
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Людзям было не ўсё роўна, што ў іх будзе на пад"ездзе - гэта мілае, трохі наіўнае ўпрыгожвальніцтва можна знайсці толькі тут

"А тут былі агароджы - маленькая рашотка з трактарамі. Раней такім канструктарам быў агароджаны ўвесь раён. Да яго можна было прывязваць сабак, а дзеці любілі цераз яго скакаць. Да майскіх святаў іх заўсёды пакрывалі срэбнай фарбай, і ёсць адно месца, дзе трактары захаваліся. Я так баюся, што і гэтага не застанецца, што змагаюся з жаданнем скрасці кавалачак гэтай агароджы", - кажа Марына.

Яна паказвае дом, які падобны на карабель, і дом, у якім ёсць амаль іспанскае паціа, і яшчэ шмат дамоў, якія жыхары ўпрыгожвалі з кранальным клопатам.

© Sputnik / Марина СеребряковаРаней такія агароджы былі ва ўсём раёне, да майскіх святаў их заўсёды фарбавалі серабранкай
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Раней такія агароджы былі ва ўсём раёне, да майскіх святаў их заўсёды фарбавалі серабранкай

"Вы паглядзіце - людзям было не ўсё роўна, што ў іх будзе на пад'ездзе. Яны арачку зрабілі, брыль. Або вось - шасцікутнае акенца, ну дзе яшчэ такое можна ўбачыць? Гэта так кранальна, гэтага так не хапае", - кажа мастачка.

Дом у Трактарным пасёлку - Sputnik Беларусь
Частку трактарнага пасёлка ў Мінску ўсё ж захаваюць

Марына падводзіць да дарогі, па іншы бок якой стаяць ужо зусім іншыя дамы, і тут жа кажа: "Хадзем адсюль". І мы вяртаемся ва ўтульнасць Трактарнага пасёлка.

"Я стала радзей тут шпацыраваць, баюся, што ўсё гэта стане звыклым. Раёну ўжо нанесены незаменны ўрон. У канцы вуліцы быў чароўны фрагмент забудовы, і яго знеслі. Там і лістоўніца расла, і дзіцячы сад стаяў, які ў рэшце рэшт бульдозер зраўняў з зямлёй. Цэлы ўчастак выгрызлі. І з-за гэтага дамы, якія стаяць насупраць, страцілі палову свайго абаяння. Яны ж адзін аднаго падтрымлівалі, гэта тое самае, што вырваць ніжнія зубы, тады і верхнія пасыплюцца", - Марына падводзіць нас да пустцы.

© Sputnik / Марина СеребряковаУ гэтым доме, кожнае акенца якога размешчана на розным узроўні, ёсць нешта ад Хундэртвасэра, смяецца мастачка
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
У гэтым доме, кожнае акенца якога размешчана на розным узроўні, ёсць нешта ад Хундэртвасэра, смяецца мастачка

Але перш Трактарны быў мікрараёнам мары. Людзі, якія працавалі на заводзе, маглі жыць непадалёк, тут былі і крамы, і цэнтры вольнага часу, і школы.

"Даміно на вуліцы, якая-небудзь красуня ў акне цэлымі днямі, таму што яна не працуе, а дзяцей глядзіць. Потым: "Маша, кушать!" Бацькі сядзяць з цыгарэтамі ў майках расцягнутых. Жыві і радуйся, так яго і праектавалі - як горад сонца".

Калі мастачка разам з сяброўкай выбралася паздымаць прыгожыя месцы Мінска, на розум прыйшоў Трактарны пасёлак.

© Sputnik / Марина СеребряковаЗнікне Трактарны - зачыніцца дарога да эпохі, упэўнены жыхары пасёлка
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Знікне Трактарны - зачыніцца дарога да эпохі, упэўнены жыхары пасёлка

"Было цудоўнае адчуванне - мы ці то ў Італіі, ці то ў Гаване. Прыгожа, пампезна - неверагодна! Тады я падумала: а добра было б тут калі-небудзь зноў пажыць. І калі мне прапанавалі тут дом, я нават не разважала, нічога больш не глядзела", - кажа яна.

Але падабаецца тут не толькі самой Марыне, але і замежным гасцям. Два маладыя немцы, якія прыязджалі да яе ў госці, угаворвалі адвесці іх туды, дзе можна купіць семак, і гэтыя семечкі падабаліся ім ледзь не больш за сталінскі ампір.

"Калі тут для турыстаў не будуць усё вылізваць, тады ім спадабаецца. Ім падабаецца тое, чаго ў іх няма, нешта жывое. Паглядзіце, якая сцяна. Мы ж едзем у Італію глядзець на такія сцены, а навошта ехаць у Італію, калі можна прыехаць сюды і глядзець на іх", - паказвае Марына на адзін з дамоў.

Мясцовыя жыхары раён любяць, але не любяць свае кватэры, упэўненая мастачка.

© Sputnik / Марина СеребряковаМастачка ўпэўнена: мясцовыя жыхары раён любяць, але не любяць свае кватэры
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Мастачка ўпэўнена: мясцовыя жыхары раён любяць, але не любяць свае кватэры

"Часам пачынаеш фатаграфаваць, адразу хто-небудзь пытае - а вы журналісты? Сфатаграфуйце тут, як усё цячэ. А мы фатаграфуем для прыгажосці, для памяці. Вельмі нешматлікія з тых, хто жыве ў гэтых дамах, хацелі б тут застацца. Хтосьці хоча цудаў - каб дом зламалі, на гэтым месцы выбудавалі новы і далі ў ім кватэру. Прачнуцца ў новай кватэры і зноў пачаць гадзіць пад сябе. Але хочаце жыць добра - зрабіце што-небудзь. Жыццё цяжкае, вядома, хочацца разбегчыся, але гэтай філасофіі - пасля нас хоць патоп - я не разумею", - кажа яна.

© Sputnik / Сергей ПушкинЗнакаміты "дом з русалкамі" ведае кожны жыхар пасёлка і кожны, хто аднойчы тут пабываў
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Знакаміты "дом з русалкамі" ведае кожны жыхар пасёлка і кожны, хто аднойчы тут пабываў

На экскурсію ў лістападзе Марына пагадзілася не проста так - яна гатовая паказаць усе самыя прыгожыя месцы пасёлка, толькі б мясцовыя ўлады таксама ўбачылі ў ім Італію і Гавану.

"Шмат што ўжо знеслі. Напрыклад, скульптуру футбалістаў, якія былі на бульвары Трактарабудаўнікоў. На некаторых дамах былі вазы, засталіся ад іх толькі сляды, цені ваз. Але як можна знесці "дом з русалкамі"? Гэта ж сапраўдны палац, сорак восьмы год - дзе яшчэ ў нас такое можна знайсці? Горад становіцца падобны на здымную кватэру - пераседзець, а не жыць. Знікае інтымнае. Будуюць гэтых вырадкаў, гэтыя флаконы, якія называюць дамамі. А тут ёсць архітэктурны ансамбль. можна пабудаваць асобны прыгожы дом, але складаней стварыць ансамбль. Вось мая малая радзіма. У мяне іншай няма", - кажа мастачка.

Стужка навiн
0