Невялікі раён двухпавярховай забудовы ў зарэчнай частцы Мінска з'явіўся ў першыя пасляваенныя гады. Цяпер яго мяжы акрэслены вуліцамі Багдановіча — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычнай. У момант з'яўлення тут першых двухпавярховых дамоў назвы вуліц былі іншымі. Сваю цяперашняю неафіцыйную назву — Асмалоўка — ён атрымаў па імені яго архітэктара, Міхаіла Асмалоўскага. Хоць у свой час яго называлі пасёлкам Лютаровіча — па імені кіраўніка ўпраўлення па справах мастацтваў Паўла Лютаровіча. Які і жыў тут, і дапамагаў з жыллём шматлікім артыстам.
У мікрараёне жылі вядомыя ваеначальнікі, акцёры Опернага тэатра — добра, што штаб Беларускай вайсковай акругі (цяпер Міністэрства абароны), і тэатр знаходзяцца побач. Распавядаюць, што генерал-палкоўнік, ганаровы грамадзянін Мінска Аляксандр Бурдзейны, жывучы ў Асмалоўцы, ездзіў у краму на кані.
У розны час тут жылі многія вядомыя дзеячы, як, напрыклад, навуковец Міхаіл Бадзяка, заслужаны дзеяч культуры БССР, аўтар шматлікіх работ па музычным мастацтве, савецкі тэатральны акцёр, рэжысёр Абрам Трэпел, мінскі "дынамавец" Сяргей Алейнікаў, кампазітар Сяргей Зубрыч. Асмалоўка па-ранейшаму жывая і населеная — тут жывуць не толькі пакаленні мінчан, тут з радасцю селяцца і госці з іншых краін.
Некалькі разоў прапаноўвалася прысвоіць раёну статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але рашэнне не падтрымана да гэтага часу. Ужо ў чацвёрты раз ідзе размова пра тое, каб на месцы двухпавярховай Асмалоўкі пабудаваць сучасныя жыллёвыя і культурна-забаўляльныя комплексы і аб'екты. Чарговае грамадскае слуханне па новым праекце змены мікрараёна прызначанае на 26 чэрвеня 2017 года.
Экскурсію Аляксандра Крывашэева па Асмалоўцы глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.