23:44 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Арнамент ля галоўнай ёлкі і 16 км гірлянд: як Гродна ўпрыгожаць да Новага года

Арнамент ля галоўнай ёлкі і 16 км гірлянд: як Гродна ўпрыгожаць да Новага года

© Sputnik / Инна Гришук
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Новы год - 2019 (8)
9 0 0

Да навагодніх святаў на вуліцах Гродна паўстане каля 40 новых відаў святлодыёдных скульптур, а на падсвятленне горада сыдзе 16 кіламетраў гірляндаў.

ГРОДНА, 21 ліс - Sputnik, Іна Грышук. Рыхтаваць горад да Новага года і ўсталёўваць елкі на цэнтральных плошчах пачнуць на гэтым тыдні ў Гродне. Як зменіцца абласны цэнтр да навагодніх святаў і якія сюрпрызы рыхтуюць для гараджан, даведаўся Sputnik.

Каля галоўнай елкі з'явіцца арнамент

Падрыхтоўка Гродна да навагодніх святаў традыцыйна пачалася з плошчы Савецкай, сюды ўжо прывезлі дэталі, з якіх пачнуць збіраць металічны каркас. У сярэдзіне тыдня пачнуць усталёўваць галоўную ёлку на плошчы Леніна. Як і ў мінулыя гады, навагодніх прыгажунь будуць збіраць з жывых дрэў і галінак, якія замацоўваюцца на металічным каркасе.

Як распавёў Sputnik дырэктар гродзенскага УКПП "Гарсвятло" Алег Дабравольскі, у гэтым годзе елкі на цэнтральных плошчах не павялічацца ў вышыні, так як дараслі да максімуму. Галоўная елка на плошчы Леніна будзе каля 31 метра, а на плошчы Савецкай - 24 метры.

Што тычыцца упрыгожванняў, то тут гараджан чакае сюрпрыз - у зялёнай прыгажуні на плошчы Леніна абновіцца дэкор. Згодна са словамі Дабравольскага, будуць закуплены шары аднаго колеру, а ў падножжы ўсталююць канструкцыю, упрыгожаную беларускім арнаментам. Захаваецца на плошчы Савецкай зорнае неба з прамянямі, якія выходзяць з елкі. Убор елкі на плошчы Савецкай застанецца ранейшым.

Усяго ж у Гродна да навагодніх святаў усталююць 11 елак у розных мікрараёнах горада.

Уключаць 16 кіламетраў гірлянд

Гэтай зімой рознакаляровымі агеньчыкамі заззяе ратонда на агляднай пляцоўцы па вуліцы Дарвіна. Яе будзе добра відаць з цэнтральнай часткі горада. Прыгажосці гораду дададуць і супрацоўнікі гродзенскага ўпраўлення МНС, якія ўжо некалькі гадоў ператвараюць пажарную вежу ў елку, убіраючы яе сотнямі агнёў.

У Гарсвятле абяцаюць, што цяперашняй зімой Гродна стане яшчэ больш прыбраным. Калі ў мінулым годзе на святочнае падсвятленне горада пайшло 13 кіламетраў святлівых гірлянд, то ў гэтым годзе - ужо 16 кіламетраў.

Як адзначыў Дабравольскі, рознакаляровыя расцяжкі, гірлянды і інсталяцыі, якія ўпрыгожвалі горад у мінулым годзе, застануцца, да іх дададуцца новыя святлодыёдныя канструкцыі. Усяго ў гэтым годзе плануюць усталяваць 36 новых фігур у форме ёлачных шароў, пірамід, анёлаў і іншых навагодніх атрыбутаў. На прадпрыемстве спецыяльна пакуль не паказваюць іх фота, каб зрабіць гараджанам сюрпрыз.

Цудоўная казка ў парку Жылібера

Яшчэ больш упрыгожванняў з'явіцца і ў парку Жылібера, які працягваюць упрыгожваць, ствараючы атмасферу цудоўнай казкі.

Тут будуць цуд-дрэвы, аздобленыя сотнямі агеньчыкаў, розныя фігуры, святлодынамічны фантан і многае іншае. У Гарсвятле распавялі, што падобны светлавой фантан, які гараджане маглі бачыць у парку Жылібера на месцы галоўнага фантана, зараз з'явіцца і на плошчы Савецкай.

Зменяцца ў гэтым годзе і аўтамабільныя кольцы. Мінулай зімой іх упрыгожвалі светлавыя фігуры Снягурак, у гэтым годзе гэта будуць канструкцыі ў форме ялінак. Асобную ўвагу пры ўсталёўцы святочнага падсвятлення нададуць мікрараёну Альшынка, у якім жыве вельмі шмат дзяцей школьнага ўзросту. Спецыяльна для іх пляцоўка каля цэнтральнай ёлкі раёна будзе ўпрыгожаная дрэвамі з агенчыкаў.

Мантаж святочных гірлянд і навагодняга падсвятлення плануюць завяршыць да 13 снежня, напярэдадні традыцыйнага Парада Дзядоў Марозаў, падчас якога запаляць галоўную ёлку і ўключаць ўсе святочныя агні ў Гродне. Чакаецца, што ў гэтым годзе Парад Марозаў пройдзе 15 снежня.

Тэмы:
Новы год - 2019 (8)

Галоўныя тэмы