06:18 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Праезд у грамадскім транспарце Брэсцкай вобласці падаражэе

Праезд у грамадскім транспарце Брэсцкай вобласці падаражэе

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце, а таксама ў камерцыйных аўтобусах экспрэсных маршрутаў павялічыцца на 5 капеек.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Праезд у грамадскім транспарце падаражэў на 5 капеек у Брэсцкай вобласці, адпаведнае рашэнне Брэсцкага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З чацвярга ў абласным цэнтры талон на тралейбусы і аўтобусы звычайных і хуткасных маршрутаў будзе каштаваць 55 капеек. Пры куплі ў вадзіцеля - 60 капеек. За праезд у камерцыйных аўтобусах прыйдзецца плаціць 65 капеек за адну паездку.

Месячны праязны на адзін від транспарту ў Брэсце будзе каштаваць 24,75 рубля, у Баранавічах, Пінску і Кобрыне - 24,09 рубля. У іншых райцэнтрах Брэсцкай вобласці - 21,03 рубля. За праязны на месяц на аўтобус і тралейбус прыйдзецца заплаціць 33,03 рубля.

У дакуменце таксама ўстаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў і багажу ў рэгулярных зносінах.

Раней рашэнне аб павышэнні кошту праезду было прынята ў Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Праезд у гэтых рэгіёнах даражэе на 5 капеек.

У Мінску пакуль павышаць кошт праезду не плануюць. Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заявіў, што, перш чым пайсці на такі крок, трэба вывучыць сітуацыю ў рэгіёне.

Тэги:
Брэсцкая вобласць, кошт праезду

Галоўныя тэмы