11:32 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4610

Колькасць тых, хто захварэў на грып і ВРВІ расце практычна ва ўсіх сумежных з Беларуссю краінах.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Захворванне на грып і ВРВІ прыкметна расце ў сумежных з Беларуссю краінах - аб павелічэнні колькасці хворых паведамілі ў Расіі, Літве, Латвіі, а таксама на тэрыторыі Украіны.

Другая палова зімы - традыцыйны час росту захворвання на грып і ВРВІ. Ужо на пачатку студзеня медыкі паведамілі пра павелічэнне колькасці хворых у цэлым шэрагу краін Еўропы.

У сумежных з Беларуссю краінах таксама фіксуюць рост захворвання на грып. Яшчэ на мінулым тыдні стала вядома пра перавышэнне эпідэміялагічнага парога ў Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцях Украіны. У некаторых школах з-за павелічэння колькасці хворых было вырашана "падоўжыць канікулы".

Таксама ўжо паведамлялі аб павелічэнні колькасці хворых на грып ўлады Літвы; найбольшая колькасць тых, хто звярнуўся да медыкаў зафіксавана ў Каўнасе. Ёсць дадзеныя і пра рост захворвання ў Латвіі - пра гэта паведамлялі ў цэнтры інфекталогіі Рыгі. Паведамляецца таксама пра перавышэнне эпідэміялагічных парогаў ў гэтых краінах.

Фіксуюць рост захворвання і ў Расіі. У шэрагу рэгіёнаў і гарадоў таксама павялічаны эпідэміялагічныя парогі, аднак канкрэтны пералік абласцей з высокім захворваннем не называецца.

Як заяўлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у рэспубліцы рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі грыпу, чаму спрыяла шырокая вакцынацыя. Паводле апошніх звестак, у адрозненне ад краін-суседак, у Беларусі захворванне на грып знаходзіцца на больш нізкім узроўні, чым год таму.

По теме

СААЗ назвала галоўныя пагрозы здароўю людзей у 2019 годзе
Часноў: як падрыхтавацца да студзеньскай хвалі грыпу
Тэги:
Захвораванні, Беларусь, Грып і ВРЗ

Галоўныя тэмы