02:59 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Піца, архіўнае фота

Піца і фінансы: "Яндэкс" назваў самыя важныя для беларусаў тэмы

CC0 / Pixabay / erdemdindar
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4610

Па дадзеных кампаніі "Яндэкс", больш за ўсё жыхары Беларусі ў мінулым годзе цікавіліся зменай базавай велічыні.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Кампанія "Яндэкс" назвала падзеі мінулага года ў Беларусі, якія выклікалі найбольшы ўсплёск цікавасці карыстальнікаў, паведамляе Sputnik.

Адзін з найбуйнейшых інтэрнэт-пошукавікаў вывучыў, якія ўнутраныя падзеі Беларусі выклікалі найбольшы ўсплёск цікавасці карыстальнікаў пошуку ў 2018 годзе.

"Мацней за ўсё людзей усхвалявала змена базавай велічыні, ад якой залежыць памер выплат, падаткаў і штрафаў. У топ-10 увайшлі яшчэ дзьве падзеі, здольныя паўплываць на бюджэт сям'і: змена правілаў аплаты школьных падручнікаў і падаражанне бензіну", - распавялі ў прэс-службе "Яндэкса" ў сераду.

Таксама павышаную цікавасць выклікала адкрыццё расійскай сеткі піцэрый у Мінску, а таксама рэканструяванага стадыёна "Дынама". Сярод культурных падзей унутры рэспублікі лідарамі былі Год малой радзімы і выступленне Бі-2 у Бабруйску.

"Цікавасць да падзеяў у краіне развівалася па-рознаму. Так, найбольш рэзкі рост колькасці запытаў пра змяненне базавай велічыні быў зафіксаваны ў пачатку студзеня, але запыты на гэтую тэму людзі задавалі ўвесь год", - адзначылі ў кампаніі.

Да падаражання бензіну павышаная цікавасць трымалася ўсяго некалькі дзён, а да новых піцэрыі і стадыёну - і пасля адкрыцця, хай і на больш нізкім узроўні.

Увайшлі ў топ-10 галоўных падзей у краіне па ўсплёску інтарэсаў таксама забарона на наведванне лясоў (нагадаем, з-за сухога лета яна была ўведзена амаль па ўсёй краіне) і выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Цікавіліся беларусы і рэзанансным забойствам двух дзяўчат у Бабруйску - не так даўно злачынцу прысудзілі смяротнае пакаранне.

Тэги:
Беларусь, Яндэкс

Галоўныя тэмы