02:41 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Універсальных лекащ ад раку яшчэ не прыдумана, але ранні скрынінг можа выратаваць жыццё

Беларусы ўсё часцей робяць скрынінгавыя даследаванні рака

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5310

На ранніх стадыях у Беларусі выяўляецца 77,5% ракавых пухлін.

МІНСК, 31 сту - Sputnik. Беларусы ўсё больш давяраюць скрынінгавым даследаванням па дыягностыцы рака на ранніх стадыях, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Па выніках мінулага года скрынінг рака малочнай залозы прайшло на чвэрць больш жанчын ва ўзросце 50-69 гадоў, чым у 2017-м.

Усё больш мужчын ва ўзросце 50-65 гадоў праходзяць даследаванні на рак прастаты - у мінулым годзе больш за 138 тысяч.

У два разы за год вырасла колькасць людзей, якія прайшлі скрынінг калярэктальнага рака - амаль 40 тысяч чалавек. Гэты від скрынінга звязаны з найбольш складанымі даследаваннямі, таму яго пакуль нельга назваць масавым.

У Беларусі дзейнічаюць чатыры праграмы скрынінга па найбольш масавым відах рака: па калярэктальным раку, раку прастаты, раку шыйкі маткі і малочнай залозы.

Такія даследаванні дазваляюць выяўляць захворванні на 0-1-2 стадыі, калі ніякіх сімптомаў захворвання яшчэ няма. У такіх выпадках лячэнне будзе менш траўматычным і рак магчыма вылечыць цалкам.

У 2018 годзе частата выяўлення рака на ранніх стадыях склала 77,5%.

Тэги:
рак, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы