Карпенка: рэвалюцыйных узрушэнняў сістэмы адукацыі не будзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік Міністэрства адукацыі Ігар Карпенка
Кіраўнік Міністэрства адукацыі Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр адукацыі анансаваў магчымы перагляд навучальнага плана і з'яўленне новых падыходаў не толькі ў сярэдняй, але і ў вышэйшай адукацыі.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Рэвалюцыйных узрушэнняў сістэмы адукацыі не будзе, заявіў у пятніцу журналістам кіраўнік профільнага ведамства Ігар Карпенка.

Студэнты сдаюць экзамен - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт распавёў пра тое, хто павінен ісці ў магістратуру

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у пятніцу нараду па пытаннях развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Пасля мерапрыемства адзін з яго ўдзельнікаў - міністр адукацыі Ігар Карпенка, распавёў журналістам пра падрабязнасьці дакладу.

Вялікая ўвага

Кіраўнік профільнага ведамства нагадаў, што адукацыі надаецца вялікая ўвага як на ўзроўні прэзідэнта, так і ва ўрадзе.

Асаблівую ўвагу, адзначыў міністр адукацыі, на нарадзе прэзідэнт удзяліў пытанням якасці агульнай сярэдняй адукацыі і зместу вышэйшай адукацыі ў краіне. Некаторыя новаўвядзенні ў сістэме ўжо ёсць.

"Мы ўвялі новую праграму, па якой займаюцца навучэнцы 1-8-х класаў. Маніторым працэс укаранення гэтых праграм, выкарыстання падручнікаў і сёння бачым, што праграмы могуць быць ўдасканалены, можна яшчэ паправіць тыя ж падручнікі, мы гэты працэс вядзем пастаянна", - адзначыў Карпенка, яго словы прывяла БелТА.

Сам міністр бачыць праблему ў тым, як рэалізуецца праграма непасрэдна ў адукацыйным працэсе. Маецца на ўвазе тое, як педагогі выкарыстоўваюць матэрыял, у якіх аб'ёмах даюць хатнія заданні і як вылучаюць галоўныя пазіцыі. Карпенка упэўнены, што пытанне складаецца ў фарміраванні метадычнай культуры і метадычнай пісьменнасці настаўніка.

На ўроку ў школе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнка патлумачыў, як трэба змяняць сістэму адукацыі

"У сувязі з гэтым мы дамовіліся, што будзем павышаць кваліфікацыю настаўнікаў праз курсы, праз правядзенне метадычных секцый па розных прадметах. Так, мы пакуль не паспяваем за выданнем падручнікаў выдаваць метадычныя дапаможнікі, ці як мы іх называем, кнігу для настаўніка, якая б лепш раскрывала пазіцыі, як выкласці той ці іншы матэрыял", - анансаваў ён.

Без узрушэнняў

Як адзначыў Карпенка, у міністэрстве плануюць зноў вярнуцца да разгляду структуры вучэбнага плана, а таксама абавязковай колькасці гадзін у тых ці іншых класах школ.

"Вядома ж, рашэнні будуць прымацца з улікам меркаванняў і педагагічнай грамадскасці, і спецыялістаў. Мы мусім усё гэта паглядзець. Закранём і пытанні выніковай атэстацыі, таму што гэта таксама адна з сістэм, якая загружае школьнікаў", - адзначыў Карпенка.

Міністр нагадаў: сёння школьныя іспыты і ўступная кампанія праходзяць у розных формах, што стварае "пэўныя праблемы" з пункту гледжання падрыхтоўкі вучняў да экзаменацыйнай кампаніі.

Для грамадскасці, падкрэсліў Карпенка, не будзе нейкіх рэвалюцыйных узрушэнняў: новыя падыходы і патрабаванні будуць праанансаваныя загадзя.

Вернуцца да праблем ВНУ

Вышэйшая адукацыя на нарадзе таксама абмяркоўвалася. Як нагадаў Карпенка, наборы ў ВНУ прыкметна скарочаныя: калі ў 2011 годзе ў Беларусі навучаліся 430 тысяч студэнтаў, то сёння іх 283 тысячы. Па запатрабаваных спецыяльнасцях у той жа час наборы павялічаны.

Беларускія падручнікі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: падручнікі - гэта святое

Сёння Мінадукацыі займаецца вывучэннем структуры навучальных планаў і праграм па розных спецыяльнасцях.

"У сістэме вышэйшай адукацыі 380 спецыяльнасцяў, і ёсць некаторыя паўторы, дзесьці, напрыклад, школьная праграма паўтараецца. Да прыкладу, курс гісторыі Беларусі ў ВНУ практычна пераклікаецца з курсам школьнай праграмы. Таму неабходная пэўная карэкціроўка", - мяркуе міністр.

Над гэтым цяпер таксама вядзецца праца, падкрэсліў Карпенка. Як і над іншай тэмай - практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў, гэта значыць прамога ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў.

"Шмат што ўжо зроблена ў гэтым кірунку, але трэба будзе яшчэ некаторыя пытанні скарэктаваць і ўкараніць у практыку адукацыйнага працэсу", - сказаў на заканчэнне ён.

Стужка навiн
0