04:11 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Будынак офіса часопіса Forbes

Два беларусы трапілі ў топ-30 маладых прадпрымальнікаў па версіі Forbes

CC BY-SA 2.0 / Benjamin KRAFT / Forbes magazine building 2
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5710

Беларусы Міхаіл Румянцаў і Кірыл Трэмбавольскі патрапілі ў топ-30 маладых бізнесменаў у катэгорыі "Тэхналогіі".

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Аўтарытэтны амерыканскі фінансавы часопіс Forbes уключыў двух беларусаў у свой рэйтынг маладых прадпрымальнікаў. У спісе - 30 бізнесменаў, чый узрост не перавышае 30 гадоў.

Сярод іх - беларусы Міхаіл Румянцаў і Кірыл Трэмбавольскі. Іх імёны трапілі ў топ-30 у катэгорыі "Тэхналогіі".

У апісанні профілю Кірыла Трэмбавольскага на сайце Forbes гаворыцца, што ён сузаснавальнік праекта Behavox, які спецыялізуецца на аналітыцы паводзін супрацоўнікаў з выкарыстаннем ІІ-сістэм. Кампанія дапамагае выяўляць і вырашаць патэнцыйныя праблемы зніжэння прадуктыўнасці работнікаў прадпрыемстваў. Офісы Behavox ёсць у Лондане, Нью-Ёрку і Сінгапуры, праект ужо прыцягнуў 21,4 мільёна долараў інвестыцый.

Міхаіл Румянцаў, мяркуючы па яго профілі на старонцы рэйтынгу, - заснавальнік і генеральны дырэктар стартапа Friendly Data па стварэнні сістэм для працы ў базах дадзеных з выкарыстаннем "натуральнай мовы". Дзякуючы гэтым распрацоўкам людзі могуць шукаць інфармацыю ў базах, выкарыстоўваючы паўсядзённую гаворку. Праект беларуса прыцягнуў 1,1 мільёна долараў стартавага капіталу, у 2018 годзе яго выкупіла карпарацыя ServiceNow.

Дарэчы, беларусы ўжо і раней траплялі ў рэйтынг Forbes. Так, восенню 2018 года выданне ўключыла нашу суайчынніцу Любоў Пашкоўскую, якая з'яўляецца сузаснавальнікам і выканаўчым дырэктарам кампаніі Verv, у топ-50 тэхналагічных прадпрымальніц Еўропы.

Тэги:
Forbes, Рэйтынг, Прадпрымальніцтва

Галоўныя тэмы