05:16 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Мужчына са смартфонам

Пытанне адмены роўмінгу паміж РФ і РБ могуць вырашыць на "больш высокім" узроўні

© Sputnik / Владимир Песня
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5710

Перамовы аб адмене роўмінгу ідуць ужо больш за паўтары гады, і дамовіцца на міністэрскім узроўні не атрымліваецца.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Профільныя міністэрствы Беларусі і Расіі не могуць прыйсці да кансенсусу па пытанні адмены роўмінгу паміж краінамі, распавёў кіраўнік расійскага міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Канстанцін Наскоў у кулуарах Расійскага інвестыцыйнага форуму.

Перамовы ідуць больш за паўтара гады. Упершыню ідэя прадметна пачала абмяркоўвацца ў чэрвені 2017 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пасля таго, як кіраўнік Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка прапанавала адмяніць роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы - па аналогіі з практыкай, якая прымяняецца на тэрыторыі Еўрасаюза. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тады гэтую ідэю падтрымаў. Аднак дамовіцца ў прадстаўнікоў профільных міністэрстваў Беларусі і Расіі пакуль не атрымліваецца.

"Перамовы ідуць няпроста. На жаль, беларускі бок даслаў нам прапановы ў адказ, сур'ёзна адкарэктаваўшы наш план, які вядзе, па нашых ацэнках, да зніжэння коштаў на 25-30%, але не прыводзіць да адмены роўмінгу", - цытуе Наскова агенцтва РІА "Новости".

Расійскі ж бок прапануе не зніжаць кошты, а зрабіць бясплатнымі ўваходныя званкі для абанентаў Беларусі і Расіі на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

У сувязі з тым, што дамовіцца не атрымліваецца, Мінкомсвязі Расіі, па словах Наскова, гатова ініцыяваць вынясенне перамоваў аб адмене роўмінгу на больш высокі ўзровень - урада ці кіраўніка краіны.

"На міністэрскім узроўні гэта не атрымліваецца", - прызнаўся расійскі міністр.

Тэги:
роўмінг, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы