11:52 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Галоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА Россия сегодня Маргарыта Сіманьян

Сіманьян распавяла пра ўплыў заходніх "пужалак" на рэйтынгі RT і Sputnik

© Sputnik / Сергей Гунеев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5110

Па прызнанні галоўнага рэдактара, сёння ёсць і план "Б", і далей - аж да канца алфавіту, у тым ліку і лацінскага.

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Забароны і іншыя метады барацьбы з RT і Sputnik на Захадзе пакуль прыводзяць толькі да большай цікавасці да праектаў, заявіла ў інтэрв'ю Telegram-каналу "Незыгарь" галоўны рэдактар тэлеканала і агенцтва Маргарыта Сіманьян.

Краіны Захаду актыўна змагаюцца з тэлеканалам RT і агенцтвам Sputnik. Так, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон публічна назваў гэтыя СМІ прапагандай, а нямецкія журналісцкія прафсаюзы просяць улады не выдаваць ім ліцэнзій. Акрамя таго, у ЗША RT быў названы замежным агентам.

Аўтары канала "Незыгарь" запыталі Сіманьян пра тое, што будзе ў выпадку дрэннага сцэнара - "выгнання з Захаду".

"У нас ёсць план Б, план У, план Д - і так да канца алфавіту. Лацінскага алфавіту таксама. Пакуль што ўсе іх забароны, пужалкі і іншыя метады барацьбы з намі прыводзілі толькі да большай цікавасці да нас", - адзначыла галоўны рэдактар.

Як нагадала Сіманьян, на пратэстах у Францыі "жоўтыя камізэлькі" спявалі "Мерсі, RT", калі бачылі камеры тэлеканала.

"Нават выступ Макрона яны глядзелі на RT, як паказала нам відэа, распаўсюджанае АР", - дадала яна.

Тэлеаўдыторыя RT за час барацьбы з тэлеканалам вырасла на траціну (па дадзеных незалежнага даследавання). Пасля ўключэння ў спіс замежных агентаў і выключэння з некалькіх сетак вяшчання ў ЗША RT трапіў у топ-100 СМІ ў краіне па дадзеных SimilarWeb.

"Чым больш ты нешта забараняеш, тым больш гэта нешта набывае прыхільнікаў", - падкрэсліла Сіманьян.

Галоўны рэдактар RT і Sputnik прывяла прыклад з забаронай месэнджара Telegram. Яна адзначыла, што марнуе час на інтэрв'ю рэсурсу, чыіх бенефіцыяраў і аўтараў не ведае, аднак разумее, што чытаюць яго ( "Незыгарь") амаль усе, чыё меркаванне можна лічыць вырашальным.

Чытайце таксама:

  • Facebook зноў выдаліў акаўнт шэф-рэдактара Sputnik Латвія
  • Сіманьян стала самым цытуемым расійскім журналістам у 2018 годзе
Тэги:
Sputnik, Расія, Маргарыта Сіманьян

Галоўныя тэмы