12:43 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Рэстаран Паедзем паядзім каля Курапатаў

Лукашэнка пра Курапаты: прывядзём у парадак, а рэстаран няхай працуе

© Sputnik / Елена Васильева
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Да разбурэння лаўкі Клінтана ўлады не маюць ніякага дачынення. А рэстаран, які знаходзіцца непадалёк ад урочышча, прэзідэнта не бянтэжыць.

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас "Вялікай размовы" з журналістамі паабяцаў прывесці ўрочышчы Курапаты ў парадак і заклікаў не абвінавачваць яго ў тым, што ўлада спрабуе перахапіць гэтую ініцыятыву.

"Даручыў узяцца за Курапаты - усталяваць сціплы помнік загінулым, нешта там зрабіць такое душэўнае, без вялікіх выдаткаў, каб увекавечыць гэта месца. Так на мяне абрынулі шквал - "улада" хоча перахапіць ініцыятыву", - узгадаў прэзідэнт.

"Клінтан мой добры амаль сябар"

Ніводная ўлада не можа знішчаць людзей, хаця, на думку Лукашэнкі, апазіцыя перабольшвае маштаб. У Беларусі ніякага сталінізму не будзе, нават пры Лукашэнку, запэўніў прэзідэнт.

"Але гэта не значыць, што пад сталінізм трэба заганяць ўсё. А вы ўпэўнены, што на гэтым месцы фашысты не расстрэльвалі яўрэяў, беларусаў, палякаў, украінцаў, рускіх? Не ўпэўнены, ну дык давайце будзем аб'ектыўнымі", - заклікаў беларускі лідар.

Ён прыгадаў і інцыдэнт з разбуранай лаўкай Біла Клінтана. Памятны знак "Беларускаму народу ад амерыканскага народа" ва ўрочышчы не аднойчы апаганьвалі вандалы. Ён быў усталяваны ў 1994 годзе пры ўдзеле экс-кіраўніка ЗША Клінтана.

"Ах, Клінтан прыляцеў, пасядзеў на лаўцы, лаўку як святыню наша апазіцыя захоўвае. Хтосьці разбурыў лаўку, я сказаў - неадкладна аднавіце, будуць вінаваціць, што гэта "улада" разбурыла. Не маюць улады да гэтага ніякага дачынення", - распавёў Лукашэнка.

Тым больш Клінтан - прэзідэнт вялікай краіны і для Лукашэнкі "добры амаль сябар", сказаў кіраўнік дзяржавы.

Супраць рэстарана Лукашэнка нічога не мае

Прэзідэнт паабяцаў, што Курапаты прывядуць у парадак. Але вось белыя крыжы яму не падабаюцца - гэта залішняя дэманстрацыя, лічыць ён. Заступіўся Лукашэнкі і за рэстаран, барацьбу з якім не першы месяц вядуць абаронцы мэмарыялу.

"Я вось еду, гляджу - чаго вы па-зверску ставіцеся да гэтых прадпрымальнікаў? Па-першае, гэта амаль паўкіламетра ад гэтых Курапатаў. Ну вось прыйшоў чалавек, на гэтую лавачку з Язэпам Сярэдзічам, падышлі, пасядзелі на гэтай лаўцы, дзе Клінтан сядзеў, узгадалі добрым словам, пабедаваўшы, успомнілі, што тут загінулі людзі, зайшлі ў гэты рэстаран чарку выпілі за спачын гэтых людзей. Я гэта так ўспрымаю", - прастадушна растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён пераконвае - толку ад барацьбы з рэстаранам ніякага, як працаваў так і працуе. Прэзідэнт дзівіцца - бо і самі рэстаратары нічога не маюць супраць Курапатаў.

"У нас сваіх праблем дастаткова, і ніякае бязладдзе нас не скруціць, калі мы тут будзем адзіныя, калі мы будзем дзейнічаць так, як мы з вамі гэта разумеем. А не так як - думаем аднолькава, а паводзім сябе па-рознаму", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Курапаты

Галоўныя тэмы