13:09 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Электронны рэцэпт

Урачы могуць выпісваць цяпер электронныя рэцэпты нават падчас візітаў

Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Новая тэхналогія даступная любому доктару пры наяўнасці ў яго тэлефона або планшэта, падлучанага да інтэрнэту.

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Электронныя рэцэпты ў рэжыме анлайн могуць выпісваць беларускія медыкі, паведаміў намеснік дырэктара РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Сяргей Новікаў, яго словы цытуе БелТА.

Новая тэхналогія даступная любому доктару пры наяўнасці ў яго тэлефона або планшэта, падлучанага да інтэрнэту. Літаральна праз хвіліну рэцэпт, які выпісаў урач, з'яўляецца ў базе дадзеных і можа быць выкарыстаны ў любой аптэцы - як дзяржаўнай, так і камерцыйнай.

Зараз урач можа зрабіць прызначэнне анлайн не толькі падчас прыёму, але і на выкліку, калі знаходзіцца дома ў пацыента. Прыклад беспапяровага ўзаемадзеяння быў прадэманстраваны на выставе "Ахова здароўя Беларусі", якая зараз праходзіць у Мінску.

Тэги:
Медыцына і здароўе, Электронны рэцэпт, Лекі, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы