12:50 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7101

Пастаянная камісія па адукацыі Палаты прадстаўнікоў пачала працу над праўдзівай і несупярэчлівай канцэпцыяй гісторыі беларускай дзяржавы, у якой не будзе фігур, якія падзяляюць нацыю.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. У Беларусі распрацоўваюць несупярэчлівую канцэпцыю гістарычнага мінулага беларускай дзяржавы, пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Паводле яго слоў, найважнейшая функцыя гістарычнай памяці - захаванне фундаментальных каштоўнасцяў, якія аб'ядноўваюць народ у адзіную нацыю і дзяржаву. "Мы з калегамі, калектывам аўтараў сёння выбудоўваем канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яна будзе праўдзіва і несупярэчліва адлюстравана ў першым унікальным навучальным дапаможніку для вышэйшай школы", - адзначыў Марзалюк.

У Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў лічаць, што ў канцэпцыі не павінны згадвацца гістарычныя асобы, якія спрабавалі падзяліць беларускую нацыю.

"Напрыклад, не можа лічыцца нацыянальным героем краіны чалавек, які марыў пра знішчэнне якой-небудзь этнічнай групы", - растлумачыў спікер.

Акрамя таго, праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, які зараз разглядаецца, павінен стаць першым важным крокам ва ўмацаванні гістарычнай памяці з захаваннем традыцыйных каштоўнасцяў, якія былі назапашаныя цэлымі пакаленнямі беларусаў. Адна з найважнейшых умоў - каб у гістарычнай канцэпцыі не было спробаў зманіць: ачарніць белае і абяліць чорнае.

"Усе страшныя этнічныя чысткі пачыналіся з множання нянавісці. Задача беларускай дзяржавы і гэтай канцэпцыі - захаванне каштоўнасцяў, прымнажэнне любові і спыненне ўсялякіх спроб і намераў прымножыць нянавісць", - падкрэсліў Ігар Марзалюк.

Тэги:
Гісторыя, Беларусь

Галоўныя тэмы