https://bel.sputnik.by/20190326/TsT-pa-belaruskay-move-malenne-tekst-stylstyka-1040599613.html
ЦТ па беларускай мове: маўленне, тэкст, стылістыка
ЦТ па беларускай мове: маўленне, тэкст, стылістыка
Sputnik Беларусь
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik. 26.03.2019, Sputnik Беларусь
2019-03-26T16:24+0300
2019-03-26T16:24+0300
2023-07-26T17:52+0300
вучым беларускую мову
грамадства
цiкавосткi
беларуская мова
цэнтралізаванае тэсціраванне
адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104058/62/1040586214_0:36:1600:941_1920x0_80_0_0_796f22e1a15cf8067cccb9f0820ac3dd.jpg
Каб палегчыць падрыхтоўку да адказнага тэсціравання па беларускай мове, Sputnik зрабіў серыю ўрокаў, у якіх коратака і даступна выкладаюцца тэмы, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі для паўтарэння.Мова і маўленнеМова – асноўны сродак перадачы інфармацыі для людзей. Яна адрозніваецца ад сістэмы сігналаў, якімі карыстаюцца жывёлы, тым, што з'яўляецца формай мыслення. Мова чалавека членараздзельная, і кожная яе адзінка выконвае ўласную функцыю. Моўныя сродкі аб'яднаныя ў сістэмы: фанетычную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную і стылістычную. Яны ўзаемазвязаны і разам утвараюць моўную структуру. Маўленне – гэта працэс выкарыстання моўных сродкаў у камунікацыі. Яно існуе ў дзвюх формах: вуснай і пісьмовай. Калі чалавек гаворыць або слухае, ён карыстаецца вусным маўленнем, калі піша або чытае – пісьмовым. У залежнасці ад таго, распавядае чалавек сам або ўспрымае інфармацыю, маўленне таксама падзяляецца на прадуктыўнае (гаварэнне, пісьмо) і рэпрадуктыўнае (слуханне, чытанне).Літаратурная мова, культура вуснага і пісьмовага маўленняЛітаратурная мова – найвышэйшая форма існавання мовы. Яна характарызуецца ўнармаванасцю, апрацаванасцю, развітасцю, слоўнікавым багаццем. Літаратурныя нормы сведчаць пра ўзровень моўнай і агульнай культуры чалавека, мы карыстаемся літаратурнай мовай ва ўсіх сферах жыцця.Тэкст як адзінка мовы і маўленняТэкст – гэта два і больш сказаў, аб'яднаных агульнай тэмай і граматычна. Тэкст абумоўлены канкрэтнай сітуацыяй маўлення, але таксама характэрызуецца па спосабах і сродках сувязі, а таксама структуры, што набліжае яго да іншых моўных адзінак. Уступнай фразай тэксту з'яўляецца загаловак.Асноўныя прыкметы тэксту – сэнсавая цэласнасць, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць і завершанасць.Звязнасць тэксту забяспечвае пераемнасць паміж сказамі, якая праяўляецца ў тым, што кожны наступны сказ нясе ў сябе пэўную частку інфармацыі з папярэдняга.Тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважаннеАфармленне тэкстаў і выказванняў залежыць ад задачы маўлення і характару інфармацыі, якая ў іх утрымліваецца. Вылучаюць тры асноўныя тыпы тэкстаў: тэкст-апісанне, апавяданне і разважанне.Стылі маўлення: навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковыСтыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, якая ўжываецца ў адпаведнасці з пэўнай сітуацыяй і карыстаецца ўласнымі сродкамі, якія і передаюць яго спецыфіку. У адным тэксце выкарыстоўваюцца як нейтральныя, так і афарбаваныя стылістычныя сродкі, і колькасць апошніх вызначае стыль.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104058/62/1040586214_0:0:1600:1006_1920x0_80_0_0_05fa9c4ba8e6997616a6e338ba2e0663.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вучым беларускую мову, грамадства, цiкавосткi, беларуская мова, цэнтралізаванае тэсціраванне, адукацыя
вучым беларускую мову, грамадства, цiкавосткi, беларуская мова, цэнтралізаванае тэсціраванне, адукацыя
ЦТ па беларускай мове: маўленне, тэкст, стылістыка
16:24 26.03.2019 (абноўлена: 17:52 26.07.2023) Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Каб палегчыць падрыхтоўку да адказнага тэсціравання па беларускай мове, Sputnik зрабіў серыю ўрокаў, у якіх коратака і даступна выкладаюцца тэмы, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі для паўтарэння.
Мова – асноўны сродак перадачы інфармацыі для людзей. Яна адрозніваецца ад сістэмы сігналаў, якімі карыстаюцца жывёлы, тым, што з'яўляецца формай мыслення. Мова чалавека членараздзельная, і кожная яе адзінка выконвае ўласную функцыю. Моўныя сродкі аб'яднаныя ў сістэмы: фанетычную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную і стылістычную. Яны ўзаемазвязаны і разам утвараюць моўную структуру.
Маўленне – гэта працэс выкарыстання моўных сродкаў у камунікацыі. Яно існуе ў дзвюх формах: вуснай і пісьмовай. Калі чалавек гаворыць або слухае, ён карыстаецца вусным маўленнем, калі піша або чытае – пісьмовым. У залежнасці ад таго, распавядае чалавек сам або ўспрымае інфармацыю, маўленне таксама падзяляецца на прадуктыўнае (гаварэнне, пісьмо) і рэпрадуктыўнае (слуханне, чытанне).
Літаратурная мова, культура вуснага і пісьмовага маўлення
Літаратурная мова – найвышэйшая форма існавання мовы. Яна характарызуецца ўнармаванасцю, апрацаванасцю, развітасцю, слоўнікавым багаццем. Літаратурныя нормы сведчаць пра ўзровень моўнай і агульнай культуры чалавека, мы карыстаемся літаратурнай мовай ва ўсіх сферах жыцця.
Тэкст як адзінка мовы і маўлення
Тэкст – гэта два і больш сказаў, аб'яднаных агульнай тэмай і граматычна. Тэкст абумоўлены канкрэтнай сітуацыяй маўлення, але таксама характэрызуецца па спосабах і сродках сувязі, а таксама структуры, што набліжае яго да іншых моўных адзінак. Уступнай фразай тэксту з'яўляецца загаловак.
Асноўныя прыкметы тэксту – сэнсавая цэласнасць, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць і завершанасць.
Звязнасць тэксту забяспечвае пераемнасць паміж сказамі, якая праяўляецца ў тым, што кожны наступны сказ нясе ў сябе пэўную частку інфармацыі з папярэдняга.
Тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне
Афармленне тэкстаў і выказванняў залежыць ад задачы маўлення і характару інфармацыі, якая ў іх утрымліваецца. Вылучаюць тры асноўныя тыпы тэкстаў: тэкст-апісанне, апавяданне і разважанне.
Стылі маўлення: навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы
Стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, якая ўжываецца ў адпаведнасці з пэўнай сітуацыяй і карыстаецца ўласнымі сродкамі, якія і передаюць яго спецыфіку. У адным тэксце выкарыстоўваюцца як нейтральныя, так і афарбаваныя стылістычныя сродкі, і колькасць апошніх вызначае стыль.