12:35 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5210

Абноўлены тэрмінал пункта пропуску на мяжы з Украінай пачне прымаць першыя машыны ўжо ў снежні 2020 года.

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Рэканструкцыя пункта пропуску "Верхні Церабяжоў", размешчанага на Століншчыне на мяжы з Украінай, павінна завяршыцца ўжо ў 2020 годзе, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Брэсцкай мытні.

Па дадзеных брэсцкіх мытнікаў, у рэгіёне паток транспарту, які рухаецца праз мяжу, штогод павялічваецца: у 2018-м у параўнанні з двума гадамі раней ён вырас прыблізна на 5%. Менавіта таму мытная служба робіць усё, каб прапускная здольнасць пагранпераходаў была большай.

У цяперашні час на Століншчыне ідзе рэканструкцыя ПП "Верхні Церабяжоў", які працуе на мяжы з Украінай з 1995 года. Зараз у суткі ён можа прымаць 500 транспартных сродкаў (430 легкавікоў, 50 фур і 20 аўтобусаў).

"Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць павялічыцца амаль у два разы: да 900 транспартных сродкаў у суткі", - сказалі ў мытні.

Там таксама ўдакладнілі, што з адкрыццём новага тэрмінала ў ім пачнуць працаваць 12 каналаў (цяпер дзейнічаюць толькі шэсць), у якіх прадугледжана функцыянаванне сістэмы "зялёнага" і "чырвонага" калідораў.

Чакаецца, што абноўлены тэрмінал пачне прымаць першыя машыны ўжо ў снежні 2020 года.

Тэги:
мяжа, Украіна, Беларусь, Столінскі раён

Галоўныя тэмы