Мадэрнізацыя пункта "Брузгі" завершыцца да пачатку II Еўрагульняў

© Photo : ГПК БеларусиМадэрнізацыя пункта "Брузгі" завершыцца да пачатку II Еўрагульняў
Мадэрнізацыя пункта Брузгі завершыцца да пачатку II Еўрагульняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэканструкцыя дазволіць павялічыць прапускную здольнасць гэтага пагранперахода на 900 грузавых аўтамабіляў у суткі.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Рэканструкцыю пункта пропуску "Брузгі" завершаць да пачатку правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў ДМК.

Стадыён Дынама - Sputnik Беларусь
Сівак аб Еўрапейскіх гульнях: супакойвацца нельга

Зараз праектная прапускная здольнасць пункта пропуску на беларуска-польскай мяжы складае пяць тысяч аўтамабіляў у суткі. Пасля мадэрнізацыі яна павялічыцца на 900 грузавых аўтамабіляў у суткі.

"Адно з асноўных змяненняў - павелічэнне колькасці палос для руху як на выезд з краіны, так і на ўезд", - распавялі ў ДМК.

У пункце пропуску будзе сем каналаў на ўезд і шэсць на выезд з краіны. Гэта не адзіная навіна. Для грузавога транспарту ўсталююць сучаснае вагагабарытнае абсталяванне. Усё гэта, як чакаюць у ДМК, дасць магчымасць значна скараціць час знаходжання аўтамабіляў у пункце "Брузгі", і, адпаведна, павялічыць яго прапускную здольнасць па грузавым кірунку больш чым у два разы.

Таксама ў пункце пропуску будзе ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма распазнання і рэгістрацыі нумарных знакаў транспартных сродкаў.

Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў рамках праекта "Мадэрнізацыі транзітнага калідора". Усяго на рамонт пагранпераходу "Брузгі", як чакаецца, сыдзе больш за 4 млн долараў.

Стужка навiн
0