22:20 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (109)
7710

Планы прыёму ў вядучых ВНУ не вельмі змяніліся - прыкметна скараціліся толькі месцы на завочнае аддзяленне.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Беларускія ВНУ пачалі публікаваць планы прыёму абітурыентаў на 2019 год, адпаведная інфармацыя ўжо размешчаная на сайтах некаторых універсітэтаў.

Уступная кампанія пройдзе ў ВНУ Беларусі летам гэтага года. Акрамя леташніх прахадных балаў і патрэбных уступных выпрабаванняў, абітурыентам неабходна ведаць і планы прыёму ва ўніверсітэты.

Так, ужо апублікаваў план прыёму на 2019 Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ). На дзённую бюджэтную форму плануецца прыняць 2112 чалавек, на платнае - 1902. У мінулым годзе лічбы былі практычна такімі ж.

Пры гэтым прыкметна скараціўся ў БДУ набор на завочнае аддзяленне: 138 на бюджэт і 474 на платнае, а у 2018 годзе бралі 226 і 944 адпаведна.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) таксама зацвердзіў план прыёму: 1088 на бюджэт і 1255 на платнае. Набор на завочнае аддзяленне таксама сціплы: 40 на бюджэт і 70 на платнае.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) у 2019 годзе прыме 2281 чалавека на дзённае бюджэтнае, 164 - на завочнае бюджэтнае аддзяленне. На платным дзённым аддзяленні ў БНТУ ёсць 732 месца, на завочным платным - 186.

Зацвердзіў план прыёму і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (БДПУ): 850 чалавек на бюджэт і 500 на платнае. На завочную форму ў ВНУ плануюць набраць 855 чалавек, з іх 275 бюджэтнікаў і 580 платнікаў.

Скараціць прыём на завочнае аддзяленне і паменшыць набор на эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці некалькі разоў патрабаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ужо ў мінулым годзе планы прыёму былі адпаведным чынам скарэкціраваны. У гэтым годзе Мінадукацыі анансавала пэўную карэкціроўку лічбаў прыёму - прывядзенне іх у адпаведнасць з патрэбамі эканомікі краіны.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (109)
Тэги:
Уступная кампанія, Вышэйшая адукацыя

Галоўныя тэмы