У Гомелі акцыя "Беларусь памятае" стала часткай святочнага парада

© Sputnik / Мария АмелинаСваякі Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна Гомельскай вобласці Рыгора Дзенісенкі нясуць яго партрэт у калоне 9 мая
Сваякі Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна Гомельскай вобласці Рыгора Дзенісенкі нясуць яго партрэт у калоне 9 мая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Разам з гледачамі ў святочным парадзе і акцыі "Беларусь памятае" прынялі ўдзел 25 тысяч чалавек.

ГОМЕЛЬ, 9 мая - Sputnik. У Гомелі шэсце з партрэтамі салдат Вялікай Айчыннай вайны адбылося ў Дзень Перамогі на галоўнай гарадской вуліцы і стала арганічнай часткай святочнага парада.

© Sputnik / Мария АмелинаСвяточны парад у цэнтры Гомеля
У Гомелі акцыя Беларусь памятае стала часткай святочнага парада - Sputnik Беларусь
Святочны парад у цэнтры Гомеля

На чале калоны рухалася тэхніка, мадэлі якой далі ваенна-гістарычныя клубы горада, чаканілі крок воінскія падраздзяленні. Далей - прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы і моладзь. Далучыцца да калоны можна было на любым этапе.

© Sputnik / Мария Амелина"Беларусь памятае" - нацыянальны аналаг "Бяссмертнага палка" у Расіі. Многія лічаць шэсце адзіным спосабам "вярнуць у строй" сваіх дзядоў і прадзедаў
У Гомелі акцыя Беларусь памятае стала часткай святочнага парада - Sputnik Беларусь
"Беларусь памятае" - нацыянальны аналаг "Бяссмертнага палка" у Расіі. Многія лічаць шэсце адзіным спосабам "вярнуць у строй" сваіх дзядоў і прадзедаў

На працягу ўсяго шляху удзельнікаў шэсця віталі жыхары і госці Гомеля. Паводле інфармацыі прэс-службы Гомельскага аблвыканкама, разам з гледачамі ў святочным парадзе і акцыі "Беларусь памятае" прынялі ўдзел 25 тысяч чалавек.

© Sputnik / Мария АмелинаДзень Перамогі - свята са слязамі на вачах
У Гомелі акцыя Беларусь памятае стала часткай святочнага парада - Sputnik Беларусь
Дзень Перамогі - свята са слязамі на вачах

Завяршылася шэсце на плошчы Працы каля брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў мітынгам, дзе мэр Гомеля Пётр Кірычэнка павіншаваў жыхароў і гасцей горада з 74-й гадавінай Вялікай Перамогі.

© Sputnik / Мария АмелинаПётр Мельнікаў пайшоў на вайну ў 1943 годзе, удзельнічаў у вызваленні Гомеля, іншых гарадоў Беларусі
У Гомелі акцыя Беларусь памятае стала часткай святочнага парада - Sputnik Беларусь
Пётр Мельнікаў пайшоў на вайну ў 1943 годзе, удзельнічаў у вызваленні Гомеля, іншых гарадоў Беларусі

Пасля мітынгу ўсіх жадаючых запрасілі агледзець ваенную тэхніку на вуліцы Камунараў і пакаштаваць салдацкай кашы. У цэнтральным парку і скверы імя Грамыкі разгарнуліся тэматычныя выставы і інтэрактыўныя зоны, на летняй сцэне канцэртную праграму прадставілі мясцовыя артысты.

© Sputnik / Мария АмелинаГэтае свята ніколі не абыходзіцца без ціхага суму
У Гомелі акцыя Беларусь памятае стала часткай святочнага парада - Sputnik Беларусь
Гэтае свята ніколі не абыходзіцца без ціхага суму

Яркім фіналам Дня Перамогі стане святочны салют. Палюбавацца ім можна будзе а 23-й з чатырох кропак Гомеля, перадае карэспандэнт Sputnik.

Стужка навiн
0