09:15 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Акцыя Бессмяротны полк у Мінску

"Бессмяротны полк": як 9 мая адзначылі ў краінах СНД і свеце

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (70)
3910

У дзень Перамогі ў Расіі, Беларусі, Арменіі на чале калон "Бяссмяротнага палка" ішлі прэзідэнты.

МІНСК, 10 мая - Sputnik. Дзень Перамогі напярэдадні адзначалі не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце: у краінах былога СССР і еўрапейскіх дзяржавах. Вядома, самай яркай "пераможнай" акцыяй у апошнія гады называюць "Бессмяротны полк". Як прайшло гэтае шэсце ў розных гарадах - у аглядзе Sputnik.

Першыя асобы ў палку

У Расіі, як правапераемніцы перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне, раніцай 9 мая прайшоў традыцыйны парад на Чырвонай плошчы. На жаль, з-за дрэннай бачнасці прыйшлося адмяніць яго паветраную частку. Пры гэтым пахмурнае неба не перашкодзіла масквічам і гасцям расійскай сталіцы прайсці па цэнтры горада маштабным шэсцем "Бессмяротны полк". Узначаліў марш прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які нёс у руках партрэт свайго бацькі.

Президент РФ Владимир Путин с портретом своего отца-фронтовика Владимира Спиридоновича и народный артист СССР Василий Лановой в шествии Бессмертный полк
© Sputnik / Алексей Дружинин
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін з партрэтам свайго бацькі-франтавіка Уладзіміра Спірыдонавіча і народны артыст СССР Васіль Ланавы ў шэсці "Бессмяротны полк"

На парад Перамогі ў Маскву прыехаў экс-прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. На галоўную трыбуну ён выйшаў разам з прэзідэнтам Расіі, вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Пуціным і прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Министр обороны РФ Сергей Шойгу (слева) и глава Совета безопасности Казахстана и председатель правящей партии Нур Отан Нурсултан Назарбаев на военном параде на Красной площади
© Sputnik / Алексей Никольский
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу (злева) і кіраўнік Савета бяспекі Казахстана і старшыня кіруючай партыі "Нур Атан" Нурсултан Назарбаеў на ваенным парадзе на Чырвонай плошчы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не паехаў на Парад Перамогі ў Маскву, традыцыйна ён адзначае 9 мая разам з беларускімі ветэранамі ў Мінску. Паводле яго слоў, "цяжка развесці гэтыя два мерапрыемствы" - урачыстасці ў Мінску і ў Маскве на 9 Мая. І ў гэты дзень, па традыцыі, разам з прэзідэнтам у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі прынялі ўдзел тры яго сыны.

Дарэчы, за гадзіну да афіцыйнай акцыі "Беларусь памятае" у цэнтры Мінска пачалі збірацца ўдзельнікі акцыі "Бессмяротны полк", якую дазволілі правесці мінскія ўлады. Мінчане і госці сталіцы, трымаючы плакаты сваякоў, уліліся ў мітынг на плошчы Перамогі.

Цырымонія свята

У іншых гарадах СНД, напрыклад, у Бішкеку прайшоў як "Бессмяротны полк", так і святочны канцэрт. Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў узначаліў шэсце палка.

Участники акции Бессмертный полк в Бишкеке
Sputnik
Удзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" у Бішкеку

У Ерэване, паведамляе Sputnik Арменія, у калоне таксама ішоў прэзідэнт краіны Армэн Саркісян. Разам з ім у шэсці прынялі ўдзел тысячы людзей, якія неслі партрэты сваіх родных і блізкіх, што ўдзельнічалі ў ВАВ.

Участники акции Бессмертный полк в Ереване
Sputnik
Удзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" у Ерэване

У Ташкенце паказалі новую ваенную тэхніку, а маршрут шэсця палка абмежаваўся мемарыяльным комплексам "Брацкія магілы".

Участник акции Бессмертный полк в Тбилиси, Грузия
© Sputnik / Александр Имедашвили
Удзельнік акцыі "Бессмяротны полк" у Тбілісі, Грузія

У Таджыкістане прайшоў ваенны парад, у якім выступілі 2 тысячы вайскоўцаў. А яшчэ там у гэтым годзе ўпершыню афіцыйна ўзгаднілі акцыю "Бессмяротны полк". У выніку ў шэсці ў Душанбэ прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. Дарэчы, самых пажылых удзельнікаў прывезлі ў мясцовы парк Перамогі на аўтобусах, а самых маленькіх бацькі везлі на калясках і веласіпедах.

Участники акции Бессмертный полк в Алма-Ате
Sputnik
Удзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" у Алма-Аце

У сталіцы Казахстана ўдзел у акцыі "Бяссмяротнага палка" прынялі каля 25 тысяч чалавек. Шэсце стартавала ад плошчы ад манумента "Казак елі", затым удзельнікі прайшлі па праспекце Тауелсіздзік да плошчы "Атан коргаушылар". Таксама "Бессмяротны полк" прайшоў у Дзень Перамогі па вуліцах Алма-Аты.

Глава Чеченской Республики Рамзан Кадыров во время акции Бессмертный полк в Грозном
© Sputnik / Саид Царнаев
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў падчас акцыі "Бессмяротны полк" у Грозным

Свае парады і "Бессмяротныя палкі" правялі таксама ў ЛНР і ДНР. У Данецку шэсце сабрала каля 100 тысяч чалавек. А па галоўнай плошчы Луганска з партрэтамі ветэранаў прайшлі больш за 60 тысяч чалавек.

Акция Бессмертный полк в Кишиневе
Sputnik
Акцыя "Бессмяротны полк" у Кішынёве

У сталіцы Малдовы Кішынёве, як піша Sputnik Малдова, прайшлі і Марш Перамогі і "Бессмяротны полк", а ўвечары яшчэ і святочны канцэрт.

Еўрапейскі акцэнт

У Таліне, паводле інфармацыі Sputnik Эстонія, расійскія дыпламаты ўсклалі вянок і кветкі да падножжа "Бронзавага салдата" на вайсковых могілках, пры тым, што ў Эстоніі афіцыйна не адзначаюць Дзень Перамогі 9 мая. Ля помніка была выстаўлены ганаровая варта з юнакоў і дзяўчат у форме чырвонаармейцаў і маракоў-балтыйцаў.

Таксама і ў Рызе, нягледзячы ні на што, тысячы людзей ішлі да помніка Вызваліцелям, каб ускласці кветкі. А следам у акцыі "Бессмяротны полк" удзел узялі каля 20 тысяч чалавек. Як паведамляе Sputnik Латвія, акцыя прайшла ў краіне ў пяты раз і стала рэкорднай.

Каля 700 тысяч чалавек прынялі ўдзел у мерапрыемствах да Дня Перамогі ва Украіне: людзі выйшлі з партрэтамі загінулых у вайне ў Кіеве, у Адэсе, Львове.

Жители Львова возлагают цветы к памятнику на Холме Славы в День Победы
© Sputnik / Стрингер
Жыхары Львова ўскладаюць кветкі да помніка на Пагорку Славы ў Дзень Перамогі
Акция Бессмертный полк и празднование Дня Победы на Украине
© Sputnik / Стрингер
Акцыя "Бессмяротны полк" і святкаванне Дня Перамогі ва Украіне

Дарэчы, шэсця "Бяссмяротнага палка", а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў, прысвечаных Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшлі не толькі на тэрыторыі краін СНД і постсавецкай прасторы, але і па ўсім свеце: у Лондане, Афінах.

Участники акции Бессмертный полк в Лондоне
© Sputnik / Джастин Гриффитс-Уилльямс
Удзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" у Лондане
Участники акции Бессмертный полк в городе Петах Тиква
© Sputnik / Амит Шааль
Удзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" у ізраільскім горадзе Петах Ціква

Напрыклад, тысячы людзей прынялі ўдзел у святкаванні Дня Перамогі ў Берліне, дзе многія традыцыйна наведалі мемарыяльны комплекс у Трэптаў-парку. А калоны людзей "Бяссмяротнага палка" у пяты раз прайшлі па цэнтры Берліна, ад Брадэнбургскіх варотаў да мемарыяльнага комплексу ў парку Тыргартэн.

Участники акции Бессмертный полк у Бранденбургских ворот в Берлине
© Sputnik / Алексей Витвицкий
Удзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" каля Брадэнбургскіх варотаў у Берліне
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)
Тэги:
Рух "Бессмяротны полк", Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы