Палітыкі няма: Лукашэнка расказаў, чаму не паехаў на парад Перамогі ў Маскву

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ У. Пуцін і прэм'ер-міністр РФ Д. Мядзведзеў на ваенным парадзе ў гонар 74-й гадавіны Перамогі ў ВАВ
Прэзідэнт РФ У. Пуцін і прэм'ер-міністр РФ Д. Мядзведзеў на ваенным парадзе ў гонар 74-й гадавіны Перамогі ў ВАВ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт адзначыў, што калі б ён паехаў у Маскву на 9 мая, то яго б не зразумелі ў Беларусі - чаму ён не прымае ўдзелу ў мерапрыемствах на Плошчы Перамогі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка заклікаў свет разам змагацца супраць пагроз глабальнага тэрарызму
МІНСК, 9 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў не шукаць канспіралогіі і палітыкі ў тым, што ён не паехаў на парад Перамогі ў Маскву, а адзначае 9 мая ў Мінску.

"Па-першае мяне ніхто не запрашаў у Маскву. А калі б і запрасілі, то не змог бы паехаць", - заявіў кіраўнік дзяржавы журналістам у чацвер у Мінску.

Паводле яго слоў, "цяжка развесці гэтыя два мерапрыемствы" - урачыстасці ў Мінску і ў Маскве на 9 мая.

Прэзідэнт адзначыў, што калі б ён паехаў у Маскву на 9 мая, то ў прэсы б з'явілася маса пытанняў - чаму ён не прымае ўдзелу ў мерапрыемствах на плошчы Перамогі ў Мінску. "Беларускі народ гэтага б не зразумеў", - сказаў прэзідэнт.

"Канспіралогіі тут няма ніякай, таксама няма ніякай палітыкі", - адзначыў Лукашэнка.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску
Палітыкі няма: Лукашэнка расказаў, чаму не паехаў на парад Перамогі ў Маскву - Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Кіраўнік дзяржавы абверг чуткі і інфармацыйныя ўкіды аб тым, што нібыта ў Маскву на парад Перамогі ад Беларусі не паехаў ніхто. Паводле яго слоў, там сёння было шмат і простых беларусаў і беларускіх чыноўнікаў.

Лукашэнка адзначыў, што 9 мая заўсёды прысутнічае на ўрачыстасцях з нагоды Вялікай Перамогі ў беларускай сталіцы, сустракаецца з ветэранамі, гэта ўжо стала традыцыяй. І сёння, па традыцыі разам з прэзідэнтам у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента перамогі прынялі ўдзел яго тры сыны.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВетэраны прыйшлі на Плошчу Перамогі ў Мінску задоўга да пачатку ўрачыстасцяў для традыцыйнай сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі
Палітыкі няма: Лукашэнка расказаў, чаму не паехаў на парад Перамогі ў Маскву - Sputnik Беларусь
Ветэраны прыйшлі на Плошчу Перамогі ў Мінску задоўга да пачатку ўрачыстасцяў для традыцыйнай сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што сёння раніцай перад тым, як прыбыць на Плошчу Перамогі, паглядзеў па тэлебачаньні як праходзіць святкаванне 9 мая ў Расіі.

Парад Перамогі прайшоў у чацвер на Краснай плошчы ў Маскве. Высокім замежным госцем на мерапрыемстве стаў экс-прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў - ён сачыў за парадам з галоўнай трыбуны разам з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Стужка навiн
0