Правапіс "не", "ні" з назоўнікамі, прыметнікамі і дзеясловамі

© Sputnik / Альфред МикусГольшаны 2019
Гольшаны 2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – правапісанне часціц "не" і "ні".
Набліжаецца ЦТ па беларускай мове, і Sputnik дапамагае выпускнікам і ўсім зацікаўленым разабрацца ў складаных правілах.

Што такое часціца?

Часціца – гэта нязменная часціна мовы, справа якой – надаць слову, словазлучэнню або сказу сэнсавую або экспрэсіўную афарбоўку. У залежнасці ад аццення значэння яны падзяляюцца на сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя і формаўтваральныя.
Веснавы абрад Юр’еўскі карагод ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну - Sputnik Беларусь
ЦТ па беларускай мове. Часціны мовы: назоўнік
Часціцы падзяляюцца на невытворныя, то бок тыя, якія не суадносяцца ў сучаснай літаратурнай беларускай мове з іншымі часцінамі мовы, а таксама вытворныя, якія могуць суаднасіцца з дзеясловамі, прыслоўямі, займеннікамі і выклічнікамі.
Паводле саставу часціцы можна падзяліць на простыя – аднаслоўныя, і састаўныя – з 2 або болей слоў.

Часціцы "не" і "ні"

Хоць часціца "не" і адмоўная, часам яна можа надаваць словам або цэламу сказу сцвярджальны сэнс: не магу не пайсці.
Часціца "ні", акрамя адмоўнага, можа узмацняць адмоўны сэнс сказа з часціцай "не": ён не мае ні капейкі; а таксама сцвярджальны, калі ўжываецца ў спалучэнні з займеннікамі або прыслоўямі: хто бы ні пайшоў.

Правапіс "не"/"ня", "ні" з назоўнікамі

Адмоўная часціца "не" пішацца з назоўнікамі асобна, калі ў сказе выражана супрацьпастаўленне: не прыйшоў, а прыпоўз; адмаўленне: я не пайшоў у школу.
Часціца "ні" заўсёды пішацца з назоўнікамі асобна: ні кала, ні двара.
"Не"/"ня" пішацца з назоўнікамі разам і з'яўляецца ў слове прыстаўкай, калі:
  • слова без яе не ўжываецца: непрыступны;
  • слова можна замяніць сінонімам або блізкім па значэнні: недалёкі (блізкі), няўдача (правал).

Правапіс "не"/"ня", "ні" з прыметнікамі

 "Не"/"ня" пішацца з прыметнікамі разам, калі:
  • прыметнік без "не"/"ня" не ўжываецца: няўклюжы;
  • яго можна замяніць сінонімам або словам, блізкім па значэнні: невялікі – малы.
"Не"/"ня" пішацца асобна, калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне: не вялікі, а малы, а таксама, калі ўжываюцца словы "зусім", "далёка": далёка не лепшы.

Правапіс "не"/"ня" з дзеясловамі

Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
Тэст: рыхтуемся да ЦТ па беларускай мове - маўленне, тэкст, стылістыка

"Не"/"ня" заўсёды пішацца разам з дзеясловамі якія без яе не ўжываюцца: нестае, непакоіць, няволіць і г.д. Таксама з дзеясловамі, у якіх прыстаўка неда-: недайсці, недаспаць. Ад іх трэба адрозніваць дзеясловы, у якіх да- з'яўляецца прыстаўкай, а "не" абазначае няскончанае дзеянне: не дайсці да дому.

У іншых выпадках "не" з дзеясловамі заўсёды пішацца асобна.

Правапіс "не"/"ня", "ні" з прыслоўямі

З прыслоўямі, якія заканчваюцца на –а, -е "не"/"ня" пішацца разам у тыж ха выпадках, што і з назоўнікамі і прыметнікамі. Запомніць трэба словы: неяк, недзе, некуды, неадкуль.
Асобна "не" пішацца з прыслоўямі, калі існуе супрацьпастаўленне: не позна, а своечасова.
Стужка навiн
0