18:16 18 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Толькі за чатыры месяцы гэтага года было зафіксавана 348 выпадкаў злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей за апошнія 6 гадоў вырасла ў 22 разы і дасягнула 831 выяўленага выпадка, паведамілі падчас круглага стала па праблеме гвалту над дзецьмі, які праходзіў у МУС Беларусі.

"Праблема захоўвае актуальнасць і ў гэтым годзе. Са студзеня па красавік 2019 году колькасьць такіх злачынстваў вырасла ў чатыры разы і дасягнула 348 выпадкаў", - растлумачыў намеснік начальніка ГУНіПГЛ МУС Дзмітрый Цаюн.

Пры гэтым павялічваецца колькасць пацярпелых хлопчыкаў. Паводле звестак МУС, у мінулым годзе яны склалі каля траціны агульнай колькасці ахвяр педафілаў.

Адзначаецца, што найбольшую трывогу выклікае латэнтнасьць такіх злачынстваў, таму вінаватыя часцяком доўга застаюцца па-за полем зроку праваахоўнікаў.

Таксама сітуацыя ўскладняецца даступнасцю для дзяцей інтэрнэту, дзе зараз усё часцей адбываюцца першасныя зносіны педафіла з ахвярай. Раней у ведамстве выказвалі занепакоенасць тым, што ў Беларусі няма крымінальнай адказнасці за інтэрнэт-грумінг і міліцыя не можа прыцягнуць педафіла да крымінальнай адказнасьці за тое, што ён у інтэрнэце схіляе дзіцяці да блізкасці.

Тэги:
МУС РБ, Дзеці, Беларусь

Галоўныя тэмы