02:17 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Петр Міклашэвіч

Канстытуцыйны суд прапануе пераразмеркаваць паўнамоцтвы галін улады

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1710

У Беларусі плануецца ўдасканаліць выбарчы працэс, каб грамадства больш актыўна прымала ўдзел у палітычным жыцці.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Павышэнне эфектыўнасці дзяржавы патрабуе пераразмеркавання паўнамоцтваў галін улады, лічыць старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, беларускі прэзыдэнт ужо вызначыў некаторыя параметры будучых пераменаў. Цяпер будзе ісці работа над удасканаленнем дзяржаўнай улады, каб усе яе галіны больш актыўна працавалі.

"Для гэтага неабходна на канстытуцыйным узроўні зрабіць пэўнае пераразмеркаванне паўнамоцтваў і для ўрада, і для парламента. Адпаведна, стаіць пытанне аб тым, што ў Канстытуцыі вызначана сістэма дзяржаўнага ладу і неабходна выпрацаваць павышэнне эфектыўнасці дзяржавы ў цэлым", - цытуе Пятра Міклашэвіча БелТА.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што трэба распачаць нейкія дзеянні, каб грамадства прымала ўдзел у палітычным працэсе, які ідзе ў краіне.

"Трэба прыбраць пэўныя перашкоды, каб удасканальваўся выбарчы працэс, паколькі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй галоўнай крыніцай улады з'яўляецца народ і ў пэўных формах ён дэлегуе гэтыя паўнамоцтвы", - нагадаў кіраўнік Канстытуцыйнага суда.

Пётр Міклашэвіч лічыць, што выбарчую сістэму трэба паляпшаць у гэтым кірунку. Пры гэтым у Асноўным Законе краіны ўжо замацаваны асноўныя правы і свабоды, якія адпавядаюць міжнароднаму праву.

"Неабходна ўдакладніць пэўныя правы і свабоды чалавека з улікам сучаснага развіцця", - дадаў кіраўнік Канстытуцыйнага суда.

Зараз у дадзеным судзе працуюць над прапановамі па ўнясенню змяненняў у Канстытуцыю з улікам міжнароднага вопыту і ў супрацоўніцтве з Венецыянскай камісіяй. Пры гэтым праца будзе весціся з улікам нацыянальных асаблівасцяў.

"Мала напісаць прыгожы тэкст Канстытуцыі - неабходна, каб галоўныя яе ідэі і палажэнні былі ўспрыняты", - падкрэсліў Пётр Міклашэвіч.

Тэги:
Канстытуцыйны суд РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы