22:57 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Афіцыйны Мінск чакае міжнародную падтрымку ў развіцці нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці і ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай галіне.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Фрэнсісам Гары заявіў аб гатоўнасці і далей развіваць супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка назваў кіраўніка міжнароднай арганізацыі сваім сябрам, таму, што Беларусь таксама фактычна стаяла ля вытокаў стварэння арганізацыі і адразу далучылася да яе 16 лістапада 1967 года.

"Мы сустракаліся з вашымі папярэднікамі. І я даволі глыбока пагружаны ў праблемы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і нашай нацыянальнай арганізацыі", - запэўніў беларускі лідар.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што падчас візіту Фрэнсіса Гары запланавана падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве нашай краіны і САІУ, дзе будуць прапісаны асноўныя палажэнні сумеснай працы.

Па словах прэзідэнта, нягледзячы на тое, што Беларусь даўно з'яўляецца членам САІУ, тым не менш, яна - маладая дзяржава. Зараз наша краіна пачала займацца пытаннямі абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці.

"Нам шмат чаму трэба вучыцца. Вы нам у гэтым дачыненні дапамагаеце вельмі шмат. Асабліва ў плане адукацыйных праграм, падтрымкі нашых спецыялістаў. Я вам за гэта вельмі ўдзячны", - прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі прэс-служба.

"Мы яшчэ больш намаганняў прыкладзем для таго, каб у нас была ў парадку нарматыўна-прававая база абароны правоў уласнасці", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.

Тэги:
Мінск, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы