13:05 20 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.23
Рабочы на будоўлі

Лукашэнка падпісаў указ аб увядзенні будаўнічых нормаў і правілаў

© Sputnik / Максим Богодвид
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Нормы неабходна зацвердзіць да 1 студзеня будучага года, пасля чаго будуць вызначаныя і правілы.

МІНСК, 6 чэр - Sputnik. Новыя віды тэхнічнай "нарматыўкі" - будаўнічыя нормы і правілы - уводзяцца ў Беларусі, адпаведны ўказ у сераду падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, распавялі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як адзначаецца, новыя дакументы распрацоўваюцца для стварэння ўмоў, якія дазваляюць прымяняць пры будаўніцтве сучасныя тэхналогіі і матэрыялы.

"Указам вызначана, што будаўнічыя нормы Рэспублікі Беларусь (БНБ) - гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. А будаўнічыя правілы Рэспублікі Беларусь (БПБ) - гэта спосабы дасягнення будаўнічых нормаў. Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове", - распавялі ў прэс-службе.

Вышэйназваныя дакументы будзе ўзгадняць міжведамасны савет пад патранажам Саўміна. Нормы будуць зацверджаны да 1 студзеня 2020 года, пасля гэтага будуць вызначаны правілы. Пасля ўступлення ў сілу БНБ і БПБ профільныя нарматыўныя акты іншых дзяржорганаў будуць прызнаныя страціўшымі сілу.

Адзначаецца, што калі распрацоўка праектнай дакументацыі будаўніцтва аб'ектаў пачатая да ўступлення ў сілу новых нормаў і правілаў, то ў такіх выпадках прадугледжаны пераходны перыяд.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Будаўніцтва

Галоўныя тэмы