19:35 25 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.25
ЦТ у БДПУ

Карпенка асабіста праверыў пункты правядзення ЦТ

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (51)
610

Міністр адукацыі наведаў корпуса БДПУ і БДУКМ, дзе таксама праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка наведаў пункты правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Найважнейшы этап уступнай кампаніі - цэнтралізаванае тэсціраванне - стартаваў у Беларусі ў аўторак. Першым абітурыенты здаюць іспыт па беларускай мове: на яго запісаліся каля 22 тысяч чалавек.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі, напярэдадні здачы цэнтралізаванага тэсціравання кіраўнік ведамства Ігар Карпенка наведаў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і ацаніў гатоўнасць ВНУ да правядзення ЦТ.

"Ігар Васільевіч азнаёміўся з арганізацыяй прапускнога рэжыму ва ўніверсітэтах у дні правядзення ЦТ, пабываў у аўдыторыях, дзе будзе праходзіць ЦТ. Адзначыў, што ў аўдыторыях створаны неабходныя ўмовы, усе яны забяспечаны пітной вадой. У ВНУ падчас здачы ЦТ будуць дзяжурыць медработнікі", - паведамілі ў міністэрстве.

Нагадаем, арганізаваць камфортныя ўмовы для здачы ЦТ на мінулым тыдні запатрабаваў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка: ён заклікаў забяспечыць аўдыторыі вадой і дзяжурнымі медпрацаўнікамі.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (51)
Тэги:
Цэнтралізаванае тэсціраванне, Міністэрства адукацыі РБ, Ігар Карпенка, Беларусь

Галоўныя тэмы