03:33 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Паспяховую перасадку сэрца 10-гадовай дзяўчынцы правялі ў Беларусі

Паспяховую перасадку сэрца 10-гадовай дзяўчынцы правялі ў Беларусі

© Photo : РНПЦ «Кардиология»
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Гэта трэцяя аперацыя па трансплантацыі сэрца дзіцяці ў РНПЦ "Кардыялогія" і 28-я з пачатку бягучага года.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Паспяховую аперацыю па перасадцы сэрца 10-гадовай пацыентцы правялі ўрачы ў РНПЦ "Кардыялогія", паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Аперыраваў намеснік дырэктара цэнтра па хірургічнай дапамозе Сяргей Спірыдонаў. У аўторак ён разам з калегамі прыйшоў павіншаваць сваю пацыентку - Дашы споўнілася 11 гадоў.

Праблемы з сэрцам у дзяўчынкі былі з шасці гадоў. Калі не лічыць таго, што ўвесь час даводзілася прымаць таблеткі, дзяўчынка вяла звычайнае жыццё. Але сардэчная недастатковасць прагрэсавала, трэба было нешта рабіць. У красавіку 2019-га Дашу паставілі ў ліст чакання на перасадку, а ўжо 7 чэрвеня яе паспяхова прааперавалі.

Зараз стан у дзяўчынкі добры, донарскі орган нармальна прыжываецца. Дар'я рыхтуецца да выпіскі і будуе планы на будучыню: на 12-ы дзень нараджэння ёй вельмі хочацца веласіпед.

Гэта трэцяя аперацыя па перасадцы сэрца дзіцяці ў цэнтры. Усяго з пачатку года ў РНПЦ "Кардыялогія" правялі 28 аперацый па трансплантацыі гэтага органа.

Тэги:
РНПЦ "Кардыялогія"

Галоўныя тэмы