22:15 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Брэсцкая крэпасць - галоўны ўваход і казематы

Мінабароны РФ апублікавала сакрэтныя дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці

© Sputnik Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6710

У ведамстве нагадалі, што менавіта Брэсцкая крэпасць у першы дзень Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня 1941 года адной з першых гераічна прыняла на сябе націск нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Мінабароны Расіі напярэдадні 78-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны рассакрэціла на сваім сайце дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці, паведамляе Sputnik.

У ведамстве нагадалі, што абарона Брэсцкай крэпасці стала адной з самых яркіх старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

"Дваццаць другога чэрвеня 1941 года ў выніку раптоўнага нападзення гітлераўскія войскі планавалі за некалькі гадзін цалкам авалодаць цытадэллю, аднак сустрэлі люты адпор яе абаронцаў, да канца стрымлівалі націск ворага", - адзначылі ў міністэрстве.

Цяпер на сайце Мінабароны ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з узнагароднымі дакументамі і прачытаць рэальныя апавяданні абаронцаў крэпасці, запісаныя ўжо пасля вайны.

Адзін з найважнейшых рассакрэчаных дакументаў - вытрымка з баявога данясення нацыстаў, знойдзенага ў штабе разбітай пад Масквой 45-й нямецкай дывізіі. З дапамогай гэтых папер камандаванне савецкіх войскаў у 1942 годзе даведалася пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

У прыватнасці, у дакуменце апісаны шматлікія спробы гітлераўцаў захапіць цытадэль, акрамя таго, там ёсць інфармацыя пра тое, што нямецкая авіяцыя скінула на яе бомбу вагой 1800 кілаграмаў.

Яшчэ адзін знойдзены дакумент апісвае подзвігі аднаго з галоўных абаронцаў крэпасці маёра Пятра Гаўрылава. У ім адзначана, што немцы дзівіліся мужнасці савецкага афіцэра, праявілі павагу да яго адвагі і захавалі яму жыццё.

Чарговы рассакрэчаны дакумент апісвае абставіны гібелі яшчэ аднаго арганізатара абароны Брэсцкай крэпасці - палкавога камісара Яфіма Фаміна. Стала вядома, што нацысты расстралялі яго каля сцен цытадэлі.

Дакументы былі рассакрэчаныя напярэдадні 78-й гадавіны пачатка Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 1941 года на постсавецкай прасторы лічыцца адной з самых сумных датаў у гісторыі.

У гэты дзень на досвітку фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Яе авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, ваенна-марскіх базах, месцах пастаяннай дыслакацыі войскаў і многіх гарадах, размешчаных у 250-300 кіламетрах ад дзяржаўнай мяжы.

Тэги:
Міністэрства абароны РФ, дакументы, Брэсцкая крэпасць

Галоўныя тэмы