01:39 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Міністр распавёў, што пабудавалі для студэнтаў да Еўрапейскіх гульняў

Міністр распавёў, што пабудавалі для студэнтаў да Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
920

У Мінску адкрылі два новыя інтэрнаты, а таксама прывялі ў парадак астатнія. І гэта не ўсё, што з'явілася ў сталіцы да спартыўнага форуму.

МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Міністр адукацыі Ігар Карпенка распавёў, якімі новымі аб'ектамі змогуць скарыстацца студэнты пасля II Еўрапейскіх гульняў.

Па словах чыноўніка, два новыя інтэрнаты былі адкрыты ў студэнцкай вёсцы напярэдадні спартыўнага форуму. Абодва разлічаны на 2,8 тысячы месцаў. Адзін з іх прадстаўляе сабой двух- і аднапакаёвыя кватэры з кухнямі, санвузламі.

"Але самае галоўнае, што ў гэтым інтэрнаце размясціўся філіял студэнцкай 33-й паліклінікі", - удакладніў Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала СТБ ў сераду.

Зараз медустанова абслугоўвае датычных да Еўрапейскіх гульняў. Пасля іх заканчэння тут змогуць прымаць каля 15 тысяч студэнтаў, у тым ліку замежных.

Былі адрамантаваны ўжо дзеючыя інтэрнаты. Рамонт прайшоў на лёгкаатлетычным стадыёне. З'явіўся манеж з трэнажорамі.

"Трэба сказаць, што вёска вельмі змянілася. Яна выглядае топавым месцам. Я б сказаў, што Студэнцкая вёска - гонар і сістэмы адукацыі, і краіны", - сказаў на заканчэнне міністр.

Мінск прымае II Еўрапейскія гульні да 30 чэрвеня. У спаборніцтвах удзельнічаюць больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы