19:53 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Моладзь на вуліцах Мінска

Лукашэнка: яркімі здзяйсненнямі маладога пакалення захапляецца ўся Беларусь

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Прэзідэнт упэўнены, што юныя беларусы - гэта годныя нашчадкі і прадаўжальнікі слаўных традыцый гераічнага пакалення.

МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат краіны з Днём моладзі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта свята самай ініцыятыўнай, таленавітай і мэтанакіраванай часткі грамадства, яркімі здзяйсненнямі якой ганарыцца і захапляецца ўся Беларусь", - адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ў краіне робіцца ўсё магчымае, каб у жыццё увасабляліся самыя смелыя мары маладых беларусаў, а значныя адукацыйныя і навуковыя праекты, паспяховыя стартапы, спартыўныя медалі, перамогі на творчых конкурсах пастаянна пацвярджаюць, што моладзь знаходзіцца на правільным шляху.

"Вам пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай дзяржаве, пабудаванай на трывалым падмурку шматвяковай гісторыі беларускага народа. Яго гераізм падчас Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца асаблівай старонкай гэтага летапісу. Праз некалькі дзён мы адзначым знакавую дату - 75-годдзе вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. У гады ліхалецця вашы равеснікі змагаліся за Радзіму з неверагоднай мужнасцю, самаадданасцю і патрыятызмам. Іх унёсак у агульную перамогу над фашызмам сапраўды велізарны".

Прэзідэнт упэўнены, што юныя беларусы - гэта годныя нашчадкі і прадаўжальнікі слаўных традыцый гераічнага пакалення.

"У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу, нават пад мірным небам. Перакананы, сваімі новымі дасягненнямі вы яшчэ не раз здзівіце сучаснікаў і назаўжды ўвойдзеце ў гісторыю роднай краіны", - сказана ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў маладому пакаленню невычэрпнай энергіі, упэўненасці ў сваіх сілах і ўдачы ва ўсіх пачынаннях.

Кожны год у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. У гэтым годзе свята прыйшлося на 30 чэрвеня.

Паводле звестак Белстата, колькасць моладзі ў нашай краіне на 1 студзеня 2019 года складала 1858,5 тысяч чалавек. Гэта азначае, што амаль кожны пяты жыхар рэспублікі адносіцца да гэтай катэгорыі. Большасць прадстаўнікоў маладога пакалення - юнакі (953,3 тысячы чалавек), дзяўчаты складаюць 905,2 тысячы.

Тэги:
моладзь, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы