Сталі вядомыя вынікі ЦТ па фізіцы

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты перад ЦТ
Абітурыенты перад ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першымі свае балы на за іспыт па фізіцы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку РІКВ.

МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па фізіцы, паведамляе Sputnik.

Чарга на ЦТ у БДУ - Sputnik Беларусь
Табліца вынікаў ЦТ - 2019

Абітурыенты беларускіх ВНУ здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне на працягу чэрвеня. Сёння вядомыя вынікі ЦТ практычна па ўсіх прадметах.

Вынікі ЦТ па фізіцы сталі даступныя ў пятніцу. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку РІКВ.

Максімальную адзнаку на гэты раз атрымалі 15 абітурыентаў. Цікава, што амаль у два разы вырас сярэдні бал. Як паведамляе БелТА, у гэтым годзе ён склаў 51,08, а ў мінулым - 26,89.

Як чакаецца, у бліжэйшыя дні стануць вядомыя вынікі ЦТ па гісторыі Беларусі, геаграфіі і сусветнай гісторыі. Выдача сертыфікатаў ЦТ стартуе 10 ліпеня, а з 12 ліпеня пачнецца падача дакументаў у ВНУ.

Стужка навiн
0