21:40 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Студэнты, архіўнае фота

Беларусам могуць вылучыць больш месцаў у расійскіх ВНУ

© Sputnik / Екатерина Чеснокова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Сёння на бюджэтнай аснове ў расійскіх ВНУ, па словах прэзідэнта РФ, навучаюцца каля чатырох тысяч беларусаў.

МІНСК, 19 ліп - Spuntik. Расейскія ўлады прапрацоўваюць магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў у ВНУ для беларусаў, паведаміў у чацвер на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі прынялі ў чацвер удзел у пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў. Як адзначыў у сваім выступе расейскі лідар, у краін ёсць перадумовы для стварэння адзінай гуманітарнай прасторы. Пашыраць супрацоўніцтва Мінск і Масква плануюць і ў адукацыі.

"З расійскага боку прапрацоўваецца магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў для грамадзян Беларусі ў нашых універсітэтах", - адзначыў Пуцін.

Расійскі лідар дадаў, што ў расійскіх ВНУ на бюджэце сёння навучаюцца каля чатырох тысяч беларусаў.

Акрамя таго, па словах прэзідэнта РФ, ужо з наступнага года плануецца праводзіць у Мінску Адзіны дзяржаўны экзамен (АДЭ) для жадаючых паступаць у расійскія ВНУ. У будучыні не выключана і распаўсюджванне падобнай практыкі і на іншыя гарады, адзначыў ён.

Тэги:
Вышэйшая адукацыя, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы